Пара навесці парадак са зборам адходаў суб’ектаў гаспадарання

3 марта 2015 15:39

Нядаўна раённай экалагічнай інспекцыяй сумесна з пракуратурай раёна праведзены аб’езд месцаў збору камунальных адходаў каля жылых дамоў і на прадпрыемствах. Карціна паўстала несуцяшальная: перапоўненыя кантэйнеры, буйнагабарытнае смецце каля іх, паламаная агароджа каля кантэйнерных груп або ўвогуле яе адсутнасць…

— Яшчэ адна сур’ёзная праблема, — расказвае начальнік раённай экалагічнай інспекцыі Прадка В. П., — заключаецца ў тым, што не ўсе арганізацыі забяспечваюць абыходжанне з адходамі ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку. Многія не маюць дагавораў з камунальнымі прадпрыемствамі і кантэйнераў для збору смецця, але кудысьці ж яны яго дзяюць. Можна меркаваць, што выкідваюць у кантэйнеры іншых арганізацый або несанкцыянавана вывозяць на палігоны. У раёне больш за 700 суб’ектаў гаспадарання, а дагаворы заключаны ў некалькіх дзясяткаў.

Тут даводзіцца канстатаваць наяўнасць прабелу ў заканадаўстве. Калі адносна жылога фонду ўсё зразумела, камунальная служба павінна ўстанавіць і абслугоўваць кантэйнеры, то наконт прадпрыемстваў няма канкрэтыкі, не агаворана, хто павінен забяспечыць іх кантэйнерамі. Але гэта не значыць, што ўсе могуць і надалей, прыкрываючыся гэтаю фармальнаю падставаю, бяздзейнічаць, дапускаючы тым самым парушэнні заканадаўства і прычыняючы шкоду навакольнаму асяроддзю.

Усе зацікаўленыя суб’екты, камунальныя службы са свайго боку, а прадпрыемствы і арганізацыі са свайго, павінны аператыўна зрабіць крокі да выпраўлення гэтай недапушчальнай сітуацыі, іначай усе яны могуць быць прыцягнуты да адказнасці ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку.

Запісаў Сяргей АБРАМОВІЧ.

Все новости

Другие статьи рубрики

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 1.0/10 (1 vote cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0 (from 0 votes)
Пара навесці парадак са зборам адходаў суб'ектаў гаспадарання, 1.0 out of 10 based on 1 rating

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники

Метки:



2 комментария на “ Пара навесці парадак са зборам адходаў суб’ектаў гаспадарання ”

  1. людмила , 6 марта 2015 , 22:05

    я согласна

    VA:F [1.9.22_1171]
    Rating: 0.0/5 (0 votes cast)
    VA:F [1.9.22_1171]
    Rating: 0 (from 0 votes)
  2. Плешко Борис , 3 марта 2015 , 18:30

    Надо не гадить,тогда не придется убирать.

    VA:F [1.9.22_1171]
    Rating: 0.0/5 (0 votes cast)
    VA:F [1.9.22_1171]
    Rating: +1 (from 1 vote)

Написать комментарий

Вы должны войти в систему, чтобы оставить комментарий.

ПОИСК ПО САЙТУ

Всебелорусское народное собрание

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Март 2015
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Фев   Апр »
 1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031  

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене