Выбар Таццяны Шушкевіч вызначылi здольнасцi i захапленне

11 марта 2015 12:26

Колькі сябе памятае Таццяна Ігараўна, яна заўжды літаральна трызніла марай вывучыцца на настаўніцу. Таму аддавала ўвесь час вучобе ў школе — базавую заканчвала ў сябе ў Азерцах. Яна нават прасіла настаўнікаў, каб далі ёй правесці ўрок ці выхаваўчае мерапрыемства з малодшымі дзецьмі падчас правядзення дня самакіравання.

У яе атрымлівалася, бо малыя не адыходзіліся, бачылі ў ёй свайго старэйшага сябра. І гэтае неяк закранула стрэмку душы тады яшчэ вучаніцы Таццяны Какшынцавай. Спрыяла ў захапленні і тое, што вучылася выдатна, шмат дадаткова займалася, паглыблялася ў літаратуру. Дарэчы, штосьці пісала з вершаваных радкоў, былі ўдалыя празаічныя замалёўкі. Таму пасля заканчэння Аршанскага педагагічнага каледжа пайшла займацца на факультэт беларускай філалогіі і культуры Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Машэрава. Яе педагагічны стаж налічвае 12 год.

Выдатную школу вывучэння псіхалогіі дзіцяці, спасціжэння іх багатага ўнутранага свету прайшла Таццяна Ігараўна, працуючы выхавацелем у дзіцячым садзе. Рабіла і сацыяльным педагогам. А зараз вучыць дзетак, у яе трэці клас, займаюцца шасцёра вучняў, і вядзе групу падоўжанага дня. У ёй сабраныя 20 хлопчыкаў і дзяўчынак з першага па чацвёрты клас. Заняткі па падрыхтоўцы ўрокаў, па інтарэсах і захапленнях дзятвы праходзяць у вельмі цёплай, дамашняй абстаноўцы, але яны заўсёды маюць на ўвазе свае мэты, задачы, якія непрыкметна для выхаванцаў дасягаюцца настаўніцай.

— Я марыла працаваць у школе, і менавіта ў пачатковых класах, — гаворыць Т. І. Шушкевіч. — Удзячная лёсу, што сёння ў мяне ёсць гэтая магчымасць дзяліцца з дзецьмі сваім захапленнем, ведамі і часцінкай уласнай душы. Яны, як і іх бацькі, адказваюць мне сваёй шчырасцю, дабрынёй, адкрытасцю. Праца таму ў радасць, і наогул, гэта шчасце — рыхтаваць сваю будучыню, пераадольваць цяжкасці і атрымліваць ад гэтага задавальненне…

Уласна, лепш і не скажаш, бо сёння ў адносінах да школы ёсць шмат іншага стаўлення, і яно не на карысць як настаўніку, так і грамадству ў цэлым.

Віктар БІРУКОЎ.

Все новости

Другие статьи рубрики

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 10.0/10 (2 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: +1 (from 1 vote)
Выбар Таццяны Шушкевіч вызначылi здольнасцi i захапленне, 10.0 out of 10 based on 2 ratings

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники


3 комментария на “ Выбар Таццяны Шушкевіч вызначылi здольнасцi i захапленне ”

  1. Просто Мама , 12 марта 2015 , 0:35

    Знаю Татьяну Игоревну лично. Очень добрый, отзывчивый человек. Действительно любит детей и свою профессию! Искренне желаю ей дальнейших успехов в карьере и простого человеческого счастья!!!

    VA:F [1.9.22_1171]
    Rating: 5.0/5 (1 vote cast)
    VA:F [1.9.22_1171]
    Rating: +1 (from 1 vote)
  2. MasteboY , 11 марта 2015 , 18:18

    Чрезвычайно хороший человек.На таких людях земля держится,ведь если человек мечтает с детства стать учителем и впоследствии им и становится и никто не мешает ему заниматься любимой работой- то и работа его будет крайне продуктивной и польза от такой работы огромная.Она из тех людей которым не наплевать.Вот если бы многие также стремились с детства к нужной им профессии,а не перлись абы выучится где нибудь,а потом как получится и где получится придется работать.Вон некоторые прутся ,к примеру ,в медики а толку от таких специалистов никакого-один вред.

    VA:F [1.9.22_1171]
    Rating: 5.0/5 (1 vote cast)
    VA:F [1.9.22_1171]
    Rating: +2 (from 2 votes)
  3. Олеся , 11 марта 2015 , 16:36

    Знаю Таню. Хороший, добрый человек! Желаю ей во всём успехов!!!

    VA:F [1.9.22_1171]
    Rating: 4.0/5 (1 vote cast)
    VA:F [1.9.22_1171]
    Rating: +3 (from 3 votes)

Написать комментарий

Вы должны войти в систему, чтобы оставить комментарий.

ПОИСК ПО САЙТУ

Всебелорусское народное собрание

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Март 2015
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Фев   Апр »
 1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031  

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене