І старэйшынаю, і дэпутатам Людмілу Талай прызначыла само жыццё

17 марта 2015 16:46

Людміла Талай ужо другі раз у жыцці нясе грамадскую нагрузку дэпутата мясцовага Савета. Упершыню гэта было яшчэ ў савецкія часы, дзесьці ў 80-я гады. І цяпер вось зноў даводзіцца, акрамя сваіх прафесійных і асабістых клопатаў, займацца шматлікімі праблемамі жыццезабеспячэння аднавяскоўцаў.

Жыве Людміла Мікалаеўна ў Багданаўцы, працуе інструктарам-метадыстам у коханаўскім спарткомплексе “Пульс”, а значыць, для аднавяскоўцаў яна свайго роду кур’ер, пасрэднік — чалавек, які кожны дзень бывае ў пасёлку і мае кантакт з сельвыканкамам, камунгасам і ўсімі іншымі мясцовымі службамі ды ведамствамі.

— На працу іду — у ЖКГ зайду, заяўку падам, — расказвае Людміла Мікалаеўна. — Былі праблемы з асвятленнем у вёсках, за якія я адказваю (я яшчэ і старэйшына), праз сельвыканкам дзейнічала, аднойчы ў Талачыне асабіста з начальнікам электрасетак сустракалася, цяпер, здаецца, усюды са святлом парадак, ніхто пакуль што не скар-дзіўся. З нейкімі пытаннямі звяртаюцца людзі, нейкія сама падымаю, штосьці атрымліваецца рашыць, штосьці даецца цяжка. Напрыклад, хацелася б у Багданаўцы на аўтобусным прыпынку зрабіць хаця б нейкі навес, каб ад дажджу, снегу схавацца, займаліся гэтай праблемай са старшынёю сельвыканкама, з дарожнікамі, з дзяржаўтаінспекцыяй, але безвынікова: такая мясцовасць і такія нарматывы, паварот, павільён абмяжуе бачнасць з дарогі.

Людміла Мікалаеўна старэйшына вёсак Багданаўка, Пуські, Вялікія Ліпнікі, выбралі яе ўжо на другі тэрмін. Яна заўсёды актыўна займалася вырашэннем праблем жыццезабеспячэння, дапамагала людзям, таму калі паўстала пытанне аб выбары старэйшыны, то ніхто асабліва не вагаўся і не сумняваўся, Людміла Талай фактычна выконвала гэтыя функцыі, заставалася толькі аформіць усё афіцыйна:

— Запрасілі ў сельсавет і паставілі перад фактам: паступіла прапанова наконт вашай кандыдатуры. Я спачатку аднеквалася, але нікуды не дзенешся, калі і сапраўды займаешся ўсімі гэтымі пытаннямі. Словам, усё атрымалася само сабою, само жыццё так распарадзілася, мне засталося толькі падпарадкавацца яго волі.

Параўноўваючы цяперашнія дэпутацкія клопаты з тымі, якімі даводзілася займацца некалькі дзесяцігоддзяў таму, Людміла Мікалаеўна адзначае такую розніцу:

— Я тады жыла ў Коханаве, маім участкам быў мікрараён, і праца была больш фармальная, дакументальная, па якіх-небудзь сямейных пытаннях сходзіш да каго-небудзь, і больш нічога асабліва не даводзілася рабіць. А цяпер на мне і вулічнае асвятленне, і дарогі, і адзінокія грамадзяне, у вёсцы пытанняў нямала, вёска ёсць вёска. Сачу, каб па пажарнай бяспецы парадак быў, камусьці трэба дапамагчы ў сацыяльную службу звярнуцца, дзесьці з безгаспадарным будынкам праблема, трэба ўласнікаў знайсці.

Цяжка сказаць, дзе для Людмілы Мікалаеўны ў штодзённым жыцці заканчваюцца дэпутацкія клопаты і пачынаюцца клопаты старэйшыны, разважаць над гэтым, спасылаючыся на нормы заканадаўства, ёй няма калі, трэба працаваць на карысць людзей. Адказны чалавек з актыўнаю грамадскаю пазіцыяй, дэпутат і старэйшына, яна выслухоўвае ўсе скаргі, просьбы і пажаданні і спяшаецца адрэагаваць на іх.

— Да мяне так і звяртаюцца, па-рознаму, то як да старэйшыны, то як да дэпутата. Хтосьці, напрыклад, гаворыць: “Вы ж у нас старэйшына, дык дапамажыце, калі ласка, тое і тое”, а хтосьці: “Можа, вы як дэпутат пасадзейнічаеце па такім і такім пытанні?”

І самае галоўнае, што праз некаторы час пасля зваротаў са скаргамі і просьбамі Людміле Мікалаеўне даводзіцца чуць іншыя словы — пахвалу і падзякі. Грамадзяне ўдзячныя ёй за неабыякавасць, прынцыповасць і настойлівасць у вырашэнні ўзнятых імі пытанняў.

Сяргей АБРАМОВІЧ.

Все новости

Другие статьи рубрики

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0.0/10 (0 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0 (from 0 votes)

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники

Метки:



Написать комментарий

Вы должны войти в систему, чтобы оставить комментарий.

ПОИСК ПО САЙТУ

Всебелорусское народное собрание

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Март 2015
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Фев   Апр »
 1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031  

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене