Варанцэвіцкі дзіцячы сад: навучыць шанаваць сваю спадчыну

18 марта 2015 16:42

Чвэрць веку гасцінна адчыняе дзверы сваім выхаванцам Варанцэвіцкі дзіцячы сад, які рыхтуецца адзначыць свой юбілей. З часу заснавання гэтай дзіцячай установы на чале яе стаіць Таццяна Аляксандраўна Муха.

У прафесію выхавацеля жанчына прыйшла незвычайна, мабыць, прывёў лёс. Родам з вёскі Лагаза Лагойскага раёна Мінскай вобласці. Бацька працаваў шафёрам у калгасе, маці — настаўніцай пачатковых класаў. Аднак пайсці вучыцца на педагога, як маці, не пажадала. Даспадобы была праца на зямлі. Гэта і вызначыла яе выбар на карысць Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі, факультэта механізацыі, дзе займаўся яе  будучы муж, Анатоль Канстанцінавіч. Па размеркаванні абодвух накіравалі выкладчыкамі ў Гарадоцкі тэхнікум механізацыі сельскай гаспадаркі. Аднак сваё прызванне яны бачылі ў працы ў сельгасвытворчасці, таму паехалі рабіць у калгас імя Дзімітрава Талачынскага раёна. Анатоль Канстанцінавіч заняў тут пасаду інжынера, Таццяна Аляксандраўна — інжынера па ахове працы.

Маладой сям’і далі дом. У калгасе прарабілі 5 гадоў. Нарадзіліся двое дзетак. Потым мужа накіравалі на працу ў калгас імя ХХ з’езда КПСС намеснікам старшыні. На новым месцы пражылі два гады, тут нарадзілася трэцяе дзіця — дачка.

— Была ў дэкрэтным водпуску, дачушцы ўсяго 8 месяцаў, і тут да мяне звярнулася загадчыца сада, папрасіла падмяніць яе падчас чарговага водпуску, — расказвае Таццяна Аляксандраўна. — Так упершыню аказалася тут. Мабыць, гэта быў мой лёс. Калі загадчыца сада выйшла на працу, зноў пачалі ўгаворваць прадоўжыць пачатую дзейнасць, але ўжо на пасадзе выхавальніцы. Угаварылі, засталася. Ніколі не забуду першы ранішнік на Новы год, калі давялося ўзяць у рукі баян (калісьці вучылася ў музычнай школе) і падыграць на ім.

Праз некаторы час Анатоля Канстанцінавіча накіравалі ў Варанцэвічы старшынёю калгаса “Камсамольская праўда”. Дзіцячага сада там на той час не было, але яго хутка па-будавалі, і на чале стала  Таццяна Аляксандраўна Муха.

Сёння яго рознаўзроставую групу наведваюць 12 дзетак ад года да шасці. Летам працуе група кароткатэрміновага прабывання дзяцей. Так добра склалася для бацькоў, якія робяць у прадпрыемстве даяркамі, занятыя да позняга на працы.

Прыцягвае ўвагу вучэбны беларускі нацыянальны цэнтр “Мая Радзіма — Беларусь”. У яго афармленні прадстаўлены флора і фаўна нашай краіны, а ў міні-макетах — сучасная прамысловасць Беларусі. Выхавальнікі Ірына Аляксандраўна Саўчанка, Валянціна Уладзіміраўна Грышман, памочнік выхавальніка Наталля Генадзеўна Сазонава ва ўсім праяўляюць густ і фантазію. Тут знойдзецца месца для гульні, заняткаў, ёсць куточак, дзе можна памарыць, пагаварыць з сябрам.

— Лічу, што выхаваўчая работа павінна грунтавацца на глыбокім веданні беларускага менталітэту, — працягвае загадчыца. — Памяркоўнасць, гасціннасць, міласэрнасць, працавітасць, беражлівасць — гэтыя і многія іншыя рысы характару беларусаў сталі нашай нацыянальнай адметнасцю. Што бачыць, што чуе ў сваёй роднай старонцы сучаснае дзіця? Вакол яго ёсць шмат чаго, але амаль забыты каляндарныя абрадавыя святы, фальклорнае мастацтва, нацыянальнае адзенне, рамесніцкія вырабы. Таму асаблівую ўвагу надаём далучэнню дзяцей да беларускай нацыянальнай культуры, паглыбляем знаёмства з родным краем, прывіваем любоў да роднай культуры, Радзімы, ствараем адпаведнае духоўнае асяроддзе.

Шмат цікавых мерапрыемстваў арганізуецца тут для дзетак. З 2011 года рэалізоўваецца пазнавальны творчы доўгатэрміновы праект “Спадчына”, які ўвабраў у сябе разнастайныя тэатралізаваныя святы — “Калядны вечар у рэзідэнцыі Дзеда Мароза”, “На падворку ў бабулі”, “Масленіца”, “Велікодны звон”, “Велікодны кірмаш”, “Багач”, “Выратавальныя Пакровы Божай Маці”, “Дажынкі”. Запамінальным і масавым стала свята, прысвечанае 70-годдзю вызвалення Беларусі і Дню Перамогі. Разам з бацькамі нашых выхаванцаў збудавалі партызанскі лагер, расклалі вогнішча, зварылі салдацкую кашу, спявалі песні ваенных гадоў. Былыя выхаванцы, настаўнікі школы, работнікі сельскага Дома культуры сталі таксама актыўнымі ўдзельнікамі гэтых мерапрыемстваў.

Асаблівую ролю ў выхаванні дзятвы адыгрывае міні-музей “Вясковая сялібка”. Яна знаёміць дзяцей з гісторыяй і прыродай роднага краю, тут сабраны прадметы і прылады працы сівой даўніны. Ёсць імправізаванае дзіцячае кафэ “Казка”. Тут можна паслухаць музыку, адчуць сябе жаданым госцем. На кухні гаспадарыць повар Людміла Мікалаеўна Касцюкова. Свае пытанні паспяхова вырашае загадчыца гаспадаркі Наталля Іванаўна Галькевіч.

На дзіцячай пляцоўцы сада можна бачыць шматлікія прыгожыя фігуркі з дрэва. Многае тут зроблена сваімі рукамі, дапамагаюць спонсары, сярод якіх ААТ “Камсамольская праўда” і іншыя арганізацыі.

Да 70-годдзя Перамогі тут  плануюць правесці маленькую “Зарнічку”, зрабіць самалёт і параход, здзейсніць шматлікія задумкі.

У дашкольнай установе пануе атмасфера выхавання ў дзіцяці павагі да свайго, роднага, беларускага, сваёй спадчыны, малой радзімы. І гэта ёсць тое, што стварае непаўторнасць у дзейнасці творчага і ўлюбёнага ў сваю справу калектыву.

Юлія КАПРАНАВА.

Все новости

Другие статьи рубрики

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0.0/10 (0 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0 (from 0 votes)

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники

Метки:



Написать комментарий

Вы должны войти в систему, чтобы оставить комментарий.

ПОИСК ПО САЙТУ

Всебелорусское народное собрание

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Март 2015
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Фев   Апр »
 1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031  

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене