Звароты грамадзян: у цэнтры ўвагі – прыватызацыя жылля і медыцынскае абслугоўванне

14 мая 2015 16:14

На чарговы прыём да члена Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Уладзіміра Плыткевіча звярнулася некалькі грамадзян з пытаннямі наконт прыватызацыі жылля, і адзін зварот датычыўся парадку аказання медыцынскіх паслуг.

Усім грамадзянам дадзены вычарпальныя тлумачэнні ў ходзе прыёму, хаця канчатковага вырашэння некаторых узнятых імі праблем яшчэ трэба пачакаць.

Так, напрыклад, пытаннямі прыватызацыі дома, які калісьці знаходзіўся на балансе былога Талачынскага льнозавода, на момант правядзення прыёму займаўся Дзяржаўны камітэт па маёмасці. Сітуацыя складаная, заблытаная, таму не ўсё вырашаецца адразу, і на цяперашнім этапе неабходна проста чакаць завяршэння пэўных працэдур. Ход гэтых працэсаў Уладзімір Цімафеевіч трымае на кантролі.

Іншы грамадзянін жадае прыватызаваць дом, пабудаваны сельгаспрадпрыемствам, у якім ён у цяперашні час працуе. Такая магчымасць у заканадаўстве прадугледжана, работнік можа стаць уласнікам жылля, выплаціўшы крэдыт, узяты ў свой час прадпрыемствам для будаўніцтва, і выканаўшы некаторыя іншыя ўмовы, але рашэнне аб гэтым прымае кіраўніцтва сельгаспрадпрыемства. Таму ў гаспадарку будзе накіраваны пісьмовы зварот наконт гэтай сітуацыі, але гарантаваць грамадзяніну выкананне яго просьбы не можа ніхто ні на якім узроўні, дазваляць выкуп дома сельгаспрадпрыемства не абавязана.

Адзін чалавек сталага ўзросту, які з-за стану здароўя мае патрэбу ў перыядычным атрыманні медыцынскай дапамогі, абследаваннях, аздараўленні, выказаў некаторыя заўвагі наконт парадку правядзення лячэння ў стацыянарных умовах і наконт арганізацыі аздараўлення ў санаторыі. Заўвагі мелі даволі асабісты характар, і па некаторых пытаннях грамадзяніну дапамогуць знайсці ўзаемапаразуменне з медыкамі, а ў нечым яму давядзецца ўсё ж проста пагадзіцца з устаноўленым парадкам.

Сяргей АБРАМОВІЧ.

Все новости

Другие статьи рубрики

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0.0/10 (0 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0 (from 0 votes)

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники

Метки:



Написать комментарий

Вы должны войти в систему, чтобы оставить комментарий.

ПОИСК ПО САЙТУ

Всебелорусское народное собрание

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Май 2015
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Апр   Июнь »
 123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене