76 вучняў прынялі ўдзел у раённым конкурсе “Паэтычны ветразь”

1 июня 2015 10:06

У Цэнтры дзяцей і моладзі ў трэці раз праходзіў раённы конкурс “Паэтычны ветразь” сярод навучэнцаў устаноў адукацыі. Ён быў прысвечаны святкаванню 80-годдзя з дня нараджэння Рыгора Барадулiна, 110-годдзя — Петруся Броўкi, 90-годдзя — Iвана Навуменкi, 115-годдзя — Уладзiмiра Дубоўкi і 65-годдзя з дня нараджэння Аляксея Дударава.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел 76 вучняў усіх устаноў адукацыі. Яны дэкламавалі вершы класікаў у намінацыі “Нам засталася спадчына”, спявалі песні на іх словы і выконвалі iнсцэнiроўкі ў намінацыі “І ў сэрцы нарадзіўся спеў…”, дэманстравалі вiдэафiльм да іх твораў у намінацыі “У вянок песнярам”, рыхтавалі сачыненні, эсэ, водгукі, уласныя вершы, прысвечаныя творчасці знакамітых землякоў у намінацыі “Час чытаць, захапляцца і спрачацца”.

Першыя месцы ў намінацыі “Нам засталася спадчына” атрымалі Марыус Рогалеў (гімназія), Марына Сяргеева (СШ №1), Вікторыя Рулько (Гаршчэўшчынская БШ), Мікалай Усцінаў (Слаўнаўская СШ), Кацярына Гаўрылава (СШ №2), Ангеліна Пятрэнка (Славенская СШ).

У намінацыі “І ў сэрцы нарадзіўся спеў” лепшымі былі Марыя Шнырко (гімназія), Таццяна Жураўлёва (СШ №2), Кірыл Клімянкоў, Уладзіслаў Пушко, Мікіта Кісялёў (СШ №2).

У намінацыі “У вянок песнярам” першае месца прысуждана відэафільму вучаніц Коханаўскай СШ Настассі Лындавай, Хрысціны Хацкевіч, Яны Гудзелевай.

Пераможцамі конкурсу ў намінацыі “Час чытаць, захапляцца і спрачацца” сталі Ксенія Стасевіч і Настасся Лындава (Коханаўская СШ), Вольга Карабіцкая (Забалацкая СШ).

Пераможцы, якія атрымалі першыя тры месцы, узнагароджаны граматамі аддзела адукацыі, спорту і турызму.

Юлія КАПРАНАВА.

Все новости

Другие статьи рубрики

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0.0/10 (0 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0 (from 0 votes)

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники

Метки:



Написать комментарий

Вы должны войти в систему, чтобы оставить комментарий.

ПОИСК ПО САЙТУ

Всебелорусское народное собрание

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Июнь 2015
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Май   Июль »
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930  

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене