“Дажынкі-2015″: да абласнога свята рыхтуемся ўсёй вобласцю

2 июня 2015 14:10

Адна з актуальных задач у рамках падрыхтоўкі да святкавання “Дажынак” — прывядзенне ў парадак жылога фонду. Шматкватэрныя дамы месцамі займаюць асноўную плошчу гарадскога ландшафту, таму многія з іх да прыезду гасцей з усёй вобласці неабходна абнавіць, каб надаць гораду больш свежы і ўтульны выгляд.

Зразумела, што пры гэтым абысціся толькі знешнім, касметычным рамонтам у некаторых выпадках немагчыма: калі рабіць, то ўжо не на адзін дзень, а на доўгія гады.

— На капітальны рамонт жыллёвага фонду з абласнога бюджэту выдзелена 39,9 мільярда рублёў, на бягучы рамонт — 7,8 мільярда, — расказаў намеснік старшыні райвыканкама Арэх І. В. — Пералік аб’ектаў, якія падлягаюць рамонту, і аб’ёмы работ на кожным з іх вызначаны пасля даследавання іх тэхнічнага стану і з улікам аналізу зваротаў грамадзян па праблемных пытаннях (працяканне даху, холад у кватэры і г. д.). Адпаведна работы цяпер праводзяцца самыя разнастайныя: замена або рамонт даху, уцяпленне і тынкаванне сцен, давядзенне паддашкавых перакрыццяў да нарматыўнага супраціўлення цеплаперадачы, рамонт сістэмы ацяплення і гарачага водазабеспячэння і шматлікія іншыя мерапрыемствы.

Працуюць на аб’ектах падрадчыкі з усёй вобласці, сярод якіх, напрыклад, “Віцебскаблсельбуд”, “Орша-камунгас”, “Міёрскі рамонтнік”, “Дуброўна-ЖКГ”, “Бароўка-ЖКГ” (Лепельскі раён), Першамайскі ЖРЭТ Віцебска і іншыя прадпрыемствы. Дзякуючы іх працы набудуць новы выгляд дамы на вуліцах Леніна (№№16, 18, 20, 22, 22А, 45, 52, 97), Лузгіна (№№2, 4, 6, 8), Супруна (№№13, 15, 19) і многія іншыя.

Завяршыць работы, па словах Ігара Віктаравіча, плануецца ў канцы ліпеня — першай палове жніўня.

Сяргей АБРАМОВІЧ.

Все новости

Другие статьи рубрики

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0.0/10 (0 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0 (from 0 votes)

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники

Метки:



4 комментария на “ “Дажынкі-2015″: да абласнога свята рыхтуемся ўсёй вобласцю ”

  1. Наталья , 10 июня 2015 , 23:42

    Хотелось бы сказать большое спасибо всем людям, кто трудится на благоустройстве нашего города и готовит его к “Дожинкам”! Но в то же время, огромная просьба к журналистам газеты пройти маршрутом по новым тротуарам от ресторана к больнице ( конечно, в идеале этим маршрутом следовало бы пройти чиновникам). Тротуар положен из ряда вон плохо! Не прошло и месяца, а он уже весь в следах и отметинах от обуви и машинных шин, неровный (особенно у Госстраха и Детского сада). Если это окончательная работа, то как же такой объект был сдан и принят. Понятно, что стало в миллион раз лучше чем было, но ведь и положили его не на год и не на два. Если тратить деньги и проводить работу, так, может, нужно делать ее качественно, иначе какой в этом смысл!

    VA:F [1.9.22_1171]
    Rating: 0.0/5 (0 votes cast)
    VA:F [1.9.22_1171]
    Rating: +1 (from 1 vote)
  2. Александр , 5 июня 2015 , 18:57

    А с остальными что будет?

    VA:F [1.9.22_1171]
    Rating: 0.0/5 (0 votes cast)
    VA:F [1.9.22_1171]
    Rating: 0 (from 0 votes)
  3. Плешко Борис , 2 июня 2015 , 17:19

    Гледзячы як працуюць на доме,які на фота,хочацца плакаць.

    VA:F [1.9.22_1171]
    Rating: 4.0/5 (1 vote cast)
    VA:F [1.9.22_1171]
    Rating: +1 (from 1 vote)

Написать комментарий

Вы должны войти в систему, чтобы оставить комментарий.

ПОИСК ПО САЙТУ

Всебелорусское народное собрание

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Июнь 2015
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Май   Июль »
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930  

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене