Стан гульнявых пляцовак у Талачыне месцамі неідэальны, а месцамі нават недапушчальны

5 июня 2015 16:27

У першы дзень лета, які да таго ж з’яўляецца яшчэ і Днём абароны дзяцей, мы вырашылі пацікавіцца тэхнічным станам гульнявога абсталявання на дзіцячых пляцоўках каля шматкватэрных дамоў у Талачыне.

Школьнікам, якія падчас канікулаў не будуць ахоплены працоўнай занятасцю і не паедуць у вёску да бабулі, напэўна, толькі і застаецца праводзіць вольны час на розных турніках ды арэлях. Ды і меншыя дзеці, выхаванцы дзіцячых садоў, у цёплую пару года таксама кожны вечар праводзяць пад наглядам бацькоў на гэтых пляцоўках. А значыць, яны павінны быць, па-першае, забяспечаны дастаткова разнастайным асартыментам абсталявання, а па-другое, знаходзіцца ў спраўным, бяспечным для жыцця і здароўя стане.

ЗАЎСЁДЫ Ў ПОЛІ ЗРОКУ ПРАКУРАТУРЫ

Разам з прадстаўніком пракуратуры — памочнікам пракурора раёна Вакуновым А. А. мы зрабілі аб’езд найбольш буйных гульнявых пляцовак горада. Але не толькі іх, наведалі мы і некаторыя адзінокія горкі ды арэлі ў розных глухіх закутках.

— Пытанне тэхнічнага стану дзіцячых пляцовак мы трымаем на кантролі, — расказаў Алег Алегавіч. — Падчас апошняга маніторынгу давялося вынесці некалькі прадпісанняў, у прыватнасці, па фактах паламанай лаўкі і каруселяў каля дамоў на вуліцы Трактарнай. Абломкі металічных элементаў, якія тырчаць з сапсаваных прыстасаванняў, уяўляюць сабою небяспеку, таму што могуць стаць прычынаю атрымання траўмы.

П’ЯНІЦ І ВАНДАЛАЎ НЕЛЬГА ПАКІДАЦЬ БЕСПАКАРАНЫМІ

За стан пляцовак каля так званых кааператыўных дамоў адказваюць таварыствы ўласнікаў, а каля дамоў, якія знаходзяцца на балансе жыллёва-камунальнага ведамства, — ДП “Талачын-камунальнік”. Зразумела, паламаць абсталяванне або накідаць каля дома смецця могуць не толькі самі яго жыхары, а яшчэ і якія-небудзь хуліганы і п’яніцы з іншых вуліц, якія апынуліся тут у пошуку прыгод або зацішнага месца для распіцця спіртнога. І ў такім выпадку гаспадары дома павінны ў першую чаргу самі паклапаціцца аб абароне сваёй маёмасці.

— Мы спрабавалі гутарыць з жыхарамі, — прыгадаў Алег Алегавіч, — тлумачылі, што як толькі каля дома размесціцца для выпіўкі якая-небудзь кампанія з бутэлькамі, неабходна адразу выклікаць міліцыю. Але грамадзяне трымаюцца нерашуча, не хочуць ускладняць адносіны і нажываць лішнія праблемы. А ў выніку гэтыя п’яніцы і хуліганы адчуваюць усёдазволенасць, успрымаюць свае паводзіны і адсутнасць рэакцыі на іх як належнае, нібыта так і павінна быць.

ЗАБАВЫ МОГУЦЬ ЗАКОНЧЫЦЦА СЛЯЗАМІ

Падчас аб’езду амаль на кожнай дзіцячай пляцоўцы нам давялося зафіксаваць траўманебяспечную сітуацыю з горкамі: край плоскасці, з якой дзеці з’язджаюць, на некалькі сантыметраў падняты над зямлёю, з-за чаго аб яго можна падрапацца (калі горка жалезная) або набіць сіняк (на больш мяккай пластыкавай). Каля адной горкі ў гэтым месцы з зямлі нават тырчалі дзве цэментавыя глыбы (пры ўстаноўцы горка залівалася цементам).

Распаўсюджаным відам парушэння з’яўляецца і неналежны стан пясочніц: дзесьці на іх месцы проста куча пяску, дзесьці замест бартоў — рэшткі трухлявых дошак. Пустой бутэльцы ад гарэлкі таксама не месца там, дзе гуляюць дзеці, тым не менш і такую карціну давялося нам убачыць каля аднаго дома.

А хто і пра што думаў, калі размяшчаў горку і лаўку, зафіксаваныя на здымку? Гэта дарослыя паклапаціліся пра дзяцей, прапанаваўшы ім такую арыгінальную забаву — з’язджаць і з разгону налятаць на жалезнае ламачча?

СТАРОЕ ВЕРНА СЛУЖЫЦЬ, А НОВАЕ ДЫХАЕ НА ЛАДАН

У найлепшым стане застаюцца на дзіцячых пляцоўках у першую чаргу старыя савецкія турнікі, лесвіцы і іншыя падобныя прыстасаванні, якія прызначаны для фізічных практыкаванняў і якія ніяк немагчыма паламаць. А вось сучаснае пластыкавае абсталяванне ды розныя абы-як прыхопленыя зваркаю каруселі дзесьці патрэсканыя, дзесьці пагнутыя, дзесьці разваленыя, а дзесьці яшчэ трымаюцца, але ці надоўга іх хопіць? Каля дома на вуліцы Леніна, 91А, напрыклад, пасля некалькіх тыдняў эксплуатацыі каруселі сталі заядаць і клініць, а кола, за якое па задумцы дзеці павінны брацца рукамі і самі сябе круціць, адвалілася.

*  *  *

Па ўсіх выяўленых падчас аб’езду негатыўных фактах, паведаміў Алег Вакуноў, будуць прыняты меры пракурорскага рэагавання: адказныя службовыя асобы атрымаюць прадпісанні, а ў выпадку іх невыканання — штрафы.

Сяргей АБРАМОВІЧ.

Все новости

Другие статьи рубрики

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 10.0/10 (1 vote cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: +1 (from 1 vote)
Стан гульнявых пляцовак у Талачыне месцамі неідэальны, а месцамі нават недапушчальны, 10.0 out of 10 based on 1 rating

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники

Метки:



Написать комментарий

Вы должны войти в систему, чтобы оставить комментарий.

ПОИСК ПО САЙТУ

Всебелорусское народное собрание

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Июнь 2015
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Май   Июль »
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930  

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене