Корманарыхтоўчую кампанію неабходна правесці на колькасна і якасна новым узроўні

10 июня 2015 9:27

На мінулым тыдні прайшла калегія ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама, прысвечаная падвядзенню вынікаў пасяўной кампаніі і пытанням пачатку корманарыхтоўкі. Удзел у мерапрыемстве прынялі старшыня райвыканкама, начальнік і спецыялісты райсельгасхарча, кіраўнікі і спецыялісты сельгаспрадпрыемстваў, райплемстанцыі, райветстанцыі і раённай інспекцыі па насенняводстве, каранціне і ахове раслін.

Перад тым, як пачаць пасяджэнне, удзельнікі калегіі наведалі сельгаспрадпрыемствы “Зорны-Агра”, “Надзёжына” і “Рыдамльскі”, дзе на практыцы разгледзелі асаблівасці некаторых вытворчых працэсаў.

На полі ААТ “Зорны-Агра” была прадэманстравана арганізацыя выпасу жывёлы франтальным метадам, дзякуючы прымяненню якога дасягаецца найбольш эфектыўнае выкарыстанне пашы. Жывёла стаіць у доўгім вузкім загоне (абгароджаны электрапастухом), і па меры выядання травы даглядчыкі перамяшчаюць статак па полі на адлегласць, роўную шырыні гэтага загону. У выніку ўдаецца дабіцца найменшага вытоптвання травы і забруджвання поля адходамі жыццядзейнасці кароў.

У “Надзёжыне” быў падрабязна разгледжаны працэс закладвання сянажнай траншэі, а на полі “Рыдамльскага” прадэманстравана нарыхтоўка рулонаў сена ў поліэтыленавай абгортцы.

Дарэчы, у “Надзёжыне” ўдзельнікаў калегіі чакаў сюрпрыз: артысты раённага аўтаклуба прама на полі пацешылі іх канцэртнай праграмай з этнаграфічным каларытам, у якой паспрабавалі перадаць атмасферу пачатку касавіцы ў даўнія часы. Прыняў удзел у гэтым эпізодзе і айцец Аляксандр Лазука, ён прачытаў малітву і асвяціў поле, па якім праз некалькі хвілін пайшла трактарная касілка, змяніўшы артыстаў-касцоў у сялянскіх касцюмах.

Праўда, самадзейнасць самадзейнасцю, малітвы малітвамі, а прымаўкі накшталт “Божа, памажы, а сам не ляжы”, “Богу багаваць, а нам працаваць” заўсёды застаюцца актуальнымі. Нездарма ў сваім выступленні тут жа, на полі “Надзёжына”, старшыня райвыканкама Ягораў С. В., гаворачы аб важнасці корманарыхтоўчай кампаніі, адзначыў:

— Добра, што вялікую справу мы пачынаем святам. Думаю, што і закончым мы яе святам, але гэта стане магчымым толькі пры ўмове дасягнення высокіх вынікаў працы.

Сяргей Валер’евіч акрэсліў асноўныя мэты, да дасягнення якіх у цяперашні час павінны імкнуцца працаўнікі сельскагаспадарчай галіны, зрабіў аналіз гэтых мэт праз прызму вопыту мінулых гадоў:

— Перад намі стаіць вельмі сур’ёзная задача — правесці  кампанію па нарыхтоўцы кармоў. Кармы — гэта той рэсурс, на якім сельская гаспадарка жыве цэлы год, бо ад іх наяўнасці, ад іх колькасці і якасці залежыць вытворчасць малака. А ні для каго з вас не сакрэт, што малако — гэта адзіны від прадукцыі, які дае сельгаспрадпрыемствам станоўчую рэнтабельнасць, штодзённую выручку і магчымасць нармальна жыць і развівацца.

На жаль, як паказвае практыка мінулых гадоў, не заўсёды мы нарыхтоўвалі кармы ў дастатковай колькасці, не заўсёды была належнаю іх якасць. І сёлета мы павінны прыкласці максімальныя намаганні для таго, каб у зімоўку 2015-2016 года ўвайсці ўпэўнена і атрымаць максімальныя надоі, максімальны прырост у вытворчасці мяса. Тым самым мы зможам забяспечыць людзям дастойную заработную плату і зрабіць задзел для таго, каб праца ў сельскай гаспадарцы стала прэстыжнаю, каб моладзь, якая прыходзіць да нас, замацоўвалася, заставалася ў нашых сельгаспрадпрыемствах.

Акрамя таго, на выязной частцы і падчас пася-джэння калегіі вялікая ўвага была ўдзелена такім пытанням, як гатоўнасць тэхнікі да ўборкі кармоў, бяспека працы і дысцыплі-на, выкананне санітарна-гігіенічных нормаў, забеспячэнне атрымання малака найвышэйшай якасці і іншыя. У прыватнасці, намеснік начальніка райсельгасхарча па механізацыі Латушкін А. В. праінструктаваў усіх наконт рэгуліроўкі тэхнікі і выканання нормаў бяспекі працы, намеснік па раслінаводстве Красоўская А. Л. спынілася на тэхналогіі скошвання травы і аптымальных тэрмі-нах корманарыхтоўкі, намеснік па жывёлаводстве Салтанаў М. Ю. засяродзіў увагу на метадах ахала-джэння малака ў спякотны перыяд і нагадаў аб неабходнасці ўтрымання даільнага абсталявання ў ідэальнай чысціні.

Трэба быць гатовымі да таго, што з верасня ўступіць у дзеянне новы стандарт, у адпаведнасці з якім малаказаводы перастануць прымаць малако з колькасцю саматычных клетак, большаю за 500000 на мілілітр, а значыць, як вобразна адзначыў Мікалай Юр’евіч, калі мы тэрмінова не прымем меры, не зменім адносіны да працы, то захлынёмся ў сваім малацэ, бо сёння ў некаторых гаспадарках раёна колькасць саматычных клетак на мілілітр дасягае адзнакі ў паўтара мільёна, і прычына гэтаму — брудны посуд, непрамыты малакаправод, неахайнасць персаналу.

Праблем з працоўнай дысцыплінай і выкананнем тэхналогій у сельскагаспадарчай галіне нямала. І толькі вырашыўшы гэтыя праблемы, можна пазбавіц-ца ад такіх з’яў, як недаатрыманне прадукцыі, неналежная яе якасць, нізкія і несвоечасовыя зарплаты. Таму ўсім сельгаспрадпрыемствам і раённым службам, ад кіраўнікоў да радавых працаўнікоў, неабходна мабілізавацца і праявіць максімум ініцыятыўнасці, працаздольнасці і адказнасці.

Сяргей АБРАМОВІЧ.

НА ЗДЫМКУ: арганізацыя ўтрымання маладняку ў УП “Надзёжына” павінна стаць узорам для ўсіх сельгаспрадпрыемстваў раёна.

Все новости

Другие статьи рубрики

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0.0/10 (0 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0 (from 0 votes)

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники

Метки:



Написать комментарий

Вы должны войти в систему, чтобы оставить комментарий.

ПОИСК ПО САЙТУ

Всебелорусское народное собрание

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Июнь 2015
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Май   Июль »
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930  

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене