Курган з адходаў — кропля ў моры

11 июня 2015 12:00

Ад уладальніка аднаго дома ў вёсцы Канапельчыцы нам стала вядома, што на вясковай вуліцы на пустым зямельным участку (раней тут была чыясьці сядзіба) утварыўся цэлы курган з розных адходаў.

— Тут і голле, і трава, і сабак дохлых людзі калісьці прыносілі сюды, — расказаў наш субяседнік. — А нядаўна падчас суботніка зноў накідалі голля.

Зразумела, што мэта любога суботніка — навесці парадак, а не парушыць яго, таму, каб праясніць сітуацыю, мы папрасілі даць каментарый наконт гэтага праблемнага месца старшыню Талачынскага сельвыканкама Закрыжэўскага Б. Г.

— Калі гаварыць толькі пра факт складзіравання на гэтым месцы голля падчас апошняга суботніка (праводзілі мы яго пры дапамозе замацаваных арганізацый), то гэта, напэўна, найбольш аптымальны варыянт з улікам нашых  фінансавых і матэрыяльных магчымасцей, — паведаміў Барыс Генадзевіч. — Акуратна склалі ў такім месцы, дзе яно нікому не замінае і не стварае ніякай небяспекі. Што ж да гэтага кургана ўвогуле, то ліквідаваць яго мы пакуль не можам па ўсё тых жа фінансавых і матэрыяльных прычынах. На сённяшні дзень, напрыклад, у нас ёсць толькі адзін рабочы па добраўпарадкаванні з двух. Ды і колькі б іх ні было, а чалавек штосьці зрабіць тут бяссільны.

Сапраўды, без тэхнікі з курганом яўна не справіцца, яго, хутчэй за ўсё, трэба зразаць пагрузчыкам ці экскаватарам і вывозіць (у гэтай справе таксама магла б дапамагчы якая-небудзь з замацаваных арганізацый). І тут паўстае яшчэ адна праблема, або, дакладней кажучы, становіцца зразумела, што курган — толькі адна маленькая праява адной вялікай праблемы, як кропля ў моры. Падобных занядбаных участкаў ёсць яшчэ некалькі і ў саміх Канапельчыцах, шмат і ў іншых вёсках па ўсім раёне. Толькі хтосьці з жыхароў успрымае іх як належнае або непазбежнае і не скардзіцца, а хтосьці не можа прымірыцца з падобным становішчам.

Што ж да мясцовых улад, то над праблемаю безгаспадарных дамоў і ўчасткаў яны працуюць пастаянна, але рашаць яе ўдаецца не так хутка, як хацелася б і ім самім, і неабыякавым жыхарам, іншымі словамі — з улікам фінансавых і матэрыяльных магчымасцей…

Сяргей АБРАМОВІЧ.

Все новости

Другие статьи рубрики

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0.0/10 (0 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0 (from 0 votes)

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники

Метки:



Написать комментарий

Вы должны войти в систему, чтобы оставить комментарий.

ПОИСК ПО САЙТУ

Всебелорусское народное собрание

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Июнь 2015
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Май   Июль »
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930  

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене