Жыхар Зялёнага Бора загарэўся ідэяй самаробных спартыўных трэнажораў

15 июня 2015 9:10

Цэны на спартыўныя трэнажоры ў розных інтэрнэт-каталогах Беларусі вагаюцца ад 1,5 мільёна да некалькіх дзясяткаў мільёнаў рублёў. Зразумела, сума на цэнніку залежыць ад узроўню складанасці прыстасавання, ад яго функцыянальнасці, а значыць, чым больш высокатэхналагічны трэнажор, тым большыя грошы давядзецца выкласці за яго.

Жыхар вёскі Зялёны Бор Ігар Івашчанка вырашыў пайсці іншым шляхам. Трэнажоры ён пачаў вырабляць сам.

— Па адукацыі я настаўнік фізкультуры, — расказаў Ігар Васільевіч. — Хоць і не працую па спецыяльнасці, але спортам цікаўлюся, да таго ж мая жонка выкладае фізкультуру ў Коханаўскай сярэдняй школе, так што тэмы здаровага ладу жыцця, трэніровак, спаборніцтваў, спартыўных перамог і расчараванняў у нас заўсёды на слыху. Я з цікаўнасцю слухаю расповеды жонкі аб яе працы, аб поспехах яе выхаванцаў і аб праблемах фарміравання ў маладога пакалення любові да спорту. А неяк, пабываўшы ў трэнажорнай зале нашага спарткомплекса “Пульс”, загарэўся ідэяй стварыць сваю асабістую базу для трэніровак. Гэта значна зручней, чым наведваць афіцыйную ўстанову і залежаць ад графіку яе работы, наяўнасці свабодных месцаў і іншых фактараў.

На цяперашні момант Ігар Васільевіч вырабіў адзін трэнажор (на здымку) для трэніровак пярэдняй і задняй паверхняў бядра. У планах — яшчэ некалькі канструкцый.

— Калі мне ўдасца рэалізаваць усе свае ідэі, то я думаю, што атрымаецца комплекс трэнажораў, якія развіваюць групы мышцаў, важных для спартсменаў у лёгкай атлетыцы.

Праўда, увасобіць ідэі ў жыццё адразу пасля таго, як яны нарадзіліся ў галаве, немагчыма, бо для вырабу надзейных і даўгавечных трэнажораў неабходны якасныя матэрыялы, а іх на сметніку не знойдзеш і на базары за капейкі не купіш. Ігар Васільевіч пусціў на першы трэнажор усе прыдатныя для гэтага жалезныя трубы і металапрофіль, якія знайшліся ў яго гаспадарцы, і пакуль што рашае пытанне, дзе ўзяць матэрыялы для далейшай працы:

— Трубы, швелеры, металапрофіль — калі ўсё гэта купляць, то расходы атрымаюцца не меншыя, чым пры набыцці гатовага трэнажора. Спадзяюся знайсці аднадумцаў або проста сустрэць неабыякавых людзей, у якіх завалялася што-небудзь з вышэйпералічаных матэрыялаў, не патрэбнае ім самім. Буду ўдзячны, калі хто-небудзь падзеліцца кавалкам металалому, які для мяне з’яўляецца не непатрэбным ламаччам, а каштоўным матэрыялам. Каго зацікавілі мае ідэі, той можа звязацца са мною па тэлефонах 2-94-78, 8029-810-99-71.

Сяргей АБРАМОВІЧ.

Все новости

Другие статьи рубрики

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0.0/10 (0 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0 (from 0 votes)

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники

Метки:



Один комментарий на “ Жыхар Зялёнага Бора загарэўся ідэяй самаробных спартыўных трэнажораў ”

  1. Плешко Борис , 15 июня 2015 , 21:43

    А еще надо данные самоделки сертифицировать.

    VA:F [1.9.22_1171]
    Rating: 0.0/5 (0 votes cast)
    VA:F [1.9.22_1171]
    Rating: 0 (from 0 votes)

Написать комментарий

Вы должны войти в систему, чтобы оставить комментарий.

ПОИСК ПО САЙТУ

Всебелорусское народное собрание

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Июнь 2015
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Май   Июль »
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930  

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене