Умовы на пляжах пастаянна паляпшаюцца, толькі не ўсе гэта цэняць

19 июня 2015 13:30

Маючы ў раёне невялікую колькасць рэчак і азёр, прыдатных для купання, мы маглі б ужо даўно добраўпарадкаваць іх найлепшым чынам і нават зрабіць крыніцаю пэўных даходаў, дзесьці арганізаваўшы выязны гандаль, а дзесьці, можа быць, зрабіўшы ўезд платным, як гэта даўно зроблена ў суседнім Крупскім раёне на Сяляве. Праўда, больш-менш актыўная дзейнасць па добраўпарадкаванні вадаёмаў пачалася толькі ў апошнія гады. Заўважны аб’ём работ быў зроблены і сёлетняй вясною — набыла зусім новае аблічча тэрыторыя каля возера ў Еўлахах.

— Працавалі тут лясгас, БРСМ, ДРБУ-147, таварыства выратавання на водах, — расказаў начальнік раённай экалагічнай інспекцыі Валерый Прадка, калі мы разам з ім рабілі аб’езд вадаёмаў у пачатку купальнага сезона. — Убралі смецце, падправілі дарогу, паставілі гардэроб, прыбіральню, інфармацыйны стэнд, урну і кантэйнер для збору смецця, лавачкі. Ці надоўга іх хопіць — гэта ўжо іншае пытанне. Вось, калі ласка, плакат па бяспецы паводзін на вадаёмах камусьці перашкодзіў, сарваны і скамечаны, валяецца пад стэндам…

На пляжы каля крухмальнага завода размешчаны пост таварыства выратавання на водах, заўсёды прысутнічае афіцыйная асоба, і дзякуючы гэтаму можна спадзявацца на большы парадак.

— Хацелася б толькі дабіцца ад камунгаса толку з прыбіральнямі, — адзначыў старшыня талачынскага аддзялення таварыства Аляксей Пучэнка, з якім мы сустрэліся на гэтым месцы. — Старую жалезную так і недарабілі, стаіць, іржавее, невядома, ці то ўбраць яе лепш, ці то давесці да ладу. Паставілі побач новую (пластыкавая вулічная туалетная кабінаЗаўв. рэд.), але паспрабуйце ў яе ўвайсці… Унутры насыпаны тоўсты слой хлоркі, пакрытыя ёю і падлога, і часткова сцены, не кожны адважыцца сюды ступіць, а маленькіх дзяцей бацькі і самі не пусцяць.

Зразумела, у ідэальным варыянце замест такога радыкальнага пасыпання хлоркаю трэба было б забяспечыць штодзённую ўборку санвузла, у адваротным выпадку чысціні там ніколі не будзе, гэта ўжо даказана практыкаю: у неабслугоўваемых прыбіральнях заўсёды антысанітарыя, чыста толькі на вакзалах ды ў супермаркетах.

Па коханаўскім пляжы (на Сакалянцы) у дзень нашага аб’езду асаблівых пытанняў не ўзнікла, толькі што была недакошана трава. Хапае тут смеццевых кантэйнераў, у спраўным стане знаходзіліся ўсе малыя архітэктурныя формы. І — нязменны атрыбут любых месцаў адпачынку — валялася некалькі пластыкавых бутэлек, якія, відавочна, камунальныя службы яшчэ не паспелі прыбраць, бо наведалі мы пляж раніцаю.

Параўнаўшы стан пляжаў у сёлетнім сезоне з сітуацыяй, якая назіралася ў мінулыя гады, можна зрабіць выснову, што работа па стварэнні ўмоў для камфортнага і бяспечнага адпачынку грамадзян вядзецца пастаянна, і прагрэс у гэтым напрамку заўважны. Толькі праблемным застаецца пытанне адносін некаторых прадстаўнікоў насельніцтва да ўсяго, што для іх ствараецца.

Сяргей АБРАМОВІЧ.

Все новости

Другие статьи рубрики

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0.0/10 (0 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: -1 (from 1 vote)

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники

Метки:



Написать комментарий

Вы должны войти в систему, чтобы оставить комментарий.

ПОИСК ПО САЙТУ

Всебелорусское народное собрание

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Июнь 2015
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Май   Июль »
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930  

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене