Памятасць ільнянога адзення кампенсуецца яго камфортнасцю

14 июля 2015 15:24

На першым паверсе коханаўскага Дома быту, адразу каля ўваходу, звяртае на сябе ўвагу стойка з узорамі адзення, вырабленымі тут жа, у швейным цэху. У цяперашні час кліентам прапанавана шмат мадэлей з ільняной тканіны. Хоць спякотнае надвор’е ў гэтым годзе стаяла не часта, усё ж летам попыт на такія тавары, здаецца, павінен быў бы ўзрастаць. Але на самай справе, як даведаліся мы падчас гутаркі з загадчыцаю Дома быту Святланай Сцяпанавай, гэтага не назіраецца.

— Людзі не вельмі ахвотна бяруць ільняное адзенне, таму што яно мнецца і цяжка паддаецца прасаванню, — расказала наша субяседніца. — На другім паверсе ў нас рынак, і ўсе яго наведвальнікі, праходзячы праз першы паверх, бачаць узоры нашых вырабаў і могуць з імі азнаёміцца. Тым не менш гэты рэкламны ход  попыт не павялічыў.

— Можа быць, вам вядомы які-небудзь сакрэт у адносінах да льняных вырабаў, які-небудзь метад лёгкага іх прасавання?

— На жаль, не. Калі тканіна на сто працэнтаў ільняная, то прасаваць яе праблематычна, і спадзявацца на тое, што яна доўга застанецца гладкаю, таксама не даводзіцца.

— Я маю ў гардэробе тры рэчы з ільну, і адна з іх на здзіўленне лёгка прасуецца і доўга застаецца гладкаю. Магчыма, гэта залежыць ад якасці тканіны?

— Калі вытворца тканіны дадасць у яе яшчэ нейкія кампаненты, то яна стане больш падатліваю для прасавання і ўстойліваю супраць утварэння складак, але тады гэта ўжо не стопрацэнтны лён.

— Але я добра памятаю, што на этыкетках гэтых рэчаў значылася: лён 100%. Праўда, дзве з іх беларускія, а адна балгарская (вось толькі ўжо не памятаю, якая канкрэтна). Таму ў мяне ўзнікае яшчэ адна версія: за мяжою прымяняюцца нейкія больш дасканалыя тэхналогіі вырабу льняной тканіны?

— Не стану аспрэчваць, можа быць, але я дакладнай інфармацыяй на гэты конт не валодаю. Мы для пашыву адзення выкарыстоўваем тканіны айчынных пастаўшчыкоў, у прыватнасці аршанскія.

Пошукі ў інтэрнэце пасля гутаркі са Святланай Рыгораўнай вынікаў не далі і толькі пацвердзілі яе словы: праблема льняной тканіны — пастаянная памятасць.

Праўда, трапіла на вочы чыясьці рэпліка аб тым, што прывезеная з Польшчы льняная кашуля таксама лёгка прасавалася.

Але як бы там ні было, а ўсё ж цяжка пагадзіцца, што праблема з прасаваннем можа стаць важкаю прычынаю для таго, каб летам адмовіць сабе ў задавальненні апрануць найбольш падыходзячае для спякотнага надвор’я адзенне. Усе ведаюць уласцівую яму памятасць, а таму ніхто не абвінаваціць вас, апранутага ў лён, у неахайнасці і безгустоўнасці.

Уладзімір МІХАЙЛАЎ.

Все новости

Другие статьи рубрики

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0.0/10 (0 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0 (from 0 votes)

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники


Написать комментарий

Вы должны войти в систему, чтобы оставить комментарий.

ПОИСК ПО САЙТУ

Всебелорусское народное собрание

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Июль 2015
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Июнь   Авг »
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031  

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене