“Зажынкі”: гаспадар заўсёды спадзяваўся на сябе і нябёсы (+фота)

29 июля 2015 15:15

Учора на полі сельгаспрадпрыемства “Каралькі” прайшло свята раённых “Зажынак”. На ім прысутнічалі кіраўнікі сельгаспрадпрыемстваў, галоўныя аграномы і галоўныя інжынеры, спецыялісты райсельгасхарча.

Як і сотні год таму, хвалюе гэты шырока распаўсюджаны на Беларусі абрад і сёння. З ім як з надзеяй, спадзяваннем на ўдачу, дабрыню і шчодрасць надвор’я ўступае сяльчанін у жніво. Уступае і хвалюецца, непакоіцца, як яму паспрыяюць розныя абставіны, пашанцуе ці не пашанцуе.

Зразумела, не абыходзіцца ў гэтым абрадзе без жніўнай песні, фальклорных, народных матываў. Таму з адказнасцю рыхтаваліся да ўшанавання першага снапа артысты аўтаклуба і Азерацкага СДК.

Зусім не перабольшаннем прагучалі з вуснаў гаспадыні, выйшаўшай на поле, што на Талачыншчыну завітала вялікае свята. Сёлета зажынкі даюць старт не толькі адказнай працы ў полі, але і дастойнай сустрэчы на нашай зямлі  ўсіх хлебаробаў Віцебшчыны на фестывалі-кірмашы “Дажынкі-2015″. І гэты лейтматыў уплятаецца ў канву самых розных спраў, якія няспешліва, але паступальна здзяйсняюцца ў раёне. Найпершае спадзяванне ў іх сузор’і на важкі, урадлівы колас, на арганізаваную, па-гаспадарску зладжаную працу. Бо хлеб, як гучала на свяце, — гэта нашае жыццё, ды і ў корані гэтага слова выразна адчуваецца яго агульнасць са словам жыта. І хоць нябёсы ў гэты адвячорак былі хмарныя, велічальная хлебу песня ўзнімалася, набіраючы моц, высока, дадаючы настрою і аптымізму прысутным.

Са словам прывітання да ўдзельнікаў “Зажынак” звярнуўся начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі райвыканкама С. В. Калеснікаў.

— Я рады вітаць вас, — заўважыў Сяргей Віктаравіч, — на гэтым шчодрым полі. У кожнай гаспадарцы ёсць сёння такія палі, кожнаму яны па-свойму дарагія. Наш абавязак — сабраць ураджай, які быў вырашчаны ў сёлетніх нялёгкіх умовах. Цяжка давалася сяўба, не хапала паліва. Потым зямлю падсушыла, не было ўдастатку ўдабрэння падкарміць ніўку. А зараз трэба сабраць тое, што, як гаворыцца, даў нам Бог і што мы здолелі вырасціць сваімі рукамі. Зразумела, неабходна ўбраць хлеб без стратаў, парупіцца пра якасць уборкі, а гэта азначае, што трэба правесці ўборку ў самыя сціслыя тэрміны, выканаць дзяржаўны заказ на хлеб, запоўніць свае сусекі і пасеяць новы хлеб. Усе жыхары раёна, і гэта не нейкія словы ці заклік, а перакананне, што іншага нам і не дадзена, павінны ўнесці свой асабісты ўклад у правядзенне ўборачных работ…

І вось яна, хвалюючая хвіліна. Гаспадыня ахоплівае рукамі збажыну, зразае першую-другую жменьку, звязвае іх у сноп, кладзе на зямлю з павагаю і шанаваннем да яе. Гучаць глыбокія, узнёслыя словы, апяваецца кожны момант дзеянняў. Не забыты і звычай нашых продкаў прыходзіць падчас зажынак у поле, каб падарыць яму бохан хлеба мінулагодняга ўраджаю, выказаць падзяку зямлі і Богу. Кладзецца бохан на бялюткія ручнікі з выказваннем яму такім чынам павагі, што карміў сваіх гаспадароў і яго дзетак. Такая ж павага аказваецца і зажыну. Звычайна раней ён ставіўся на куце ў хаце і абвязваўся ручніком. А тут, прыгожы і духмяны, ён па традыцыі перадаецца кіраўніку ўпраўлення сельскай гаспадаркі, які павінен некалькі разоў падкінуць яго ўверх як мага вышэй, каб магчыма было прысутным паспець загадаць свае жаданні.

Зжатыя першыя снапочкі збажыны на полі ў ААТ “Каралькі” перадаюцца кожнаму з кіраўнікоў сельгаспрадпрыемстваў раёна як сімвал будучага багацця. Своеасаблівы круг пашаны робяць камбайнеры прыгараднай гаспадаркі, маладыя хлопцы. Дарэчы, гэта на іх рукі ў большасці сваёй ускладаецца адказнасць за ўступіўшую ў свае правы сёлетнюю ўборку ў цэлым у раёне. Чым змогуць, будуць дапамагаць і вопытныя, мудрыя і руплівыя камбайнеры са стажам, гэтак жа, як і аператары збожжасушылак, вадзіцелі на адвозцы.

Сваё духоўнае слова на адказны пачатак працы выказаў протаіерэй Аляксандр Лазука:

— На добры плён вы папрацавалі яшчэ з восені мінулага года. А зараз — вянок гэтай працы і вашых старанняў, клопатаў. Няхай Усявышні дае за вашыя намаганні спрыянне ў адказны час жніва, моц фізічную і духоўную, вы спаўна заслугоўваеце да сябе павагі сваёй вялікай, патрэбнай ўсяму грамадству працай…

Айцец Аляксандр блаславіў на яе працаўнікоў раёна і словамі малітвы.

Хлеб на талачынскім полі стаіць добры. Толькі трэба не палічыцца з сіламі і часам, каб убраць яго. Ніхто не гарантуе добрага надвор’я. Разлік — толькі на сябе, на нашы чалавечыя адносіны да гэтага, вырашчанага ўласнымі рукамі, багацця.

У добры шлях, жніво-2015, поспехаў табе і ўдачы, шчаслівых і прыемных здабыткаў тваім рупліўцам.

Віктар БІРУКОЎ.

Все новости

Другие статьи рубрики

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0.0/10 (0 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0 (from 0 votes)

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники


Написать комментарий

Вы должны войти в систему, чтобы оставить комментарий.

ПОИСК ПО САЙТУ

Всебелорусское народное собрание

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Июль 2015
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Июнь   Авг »
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031  

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене