Сяўба азімых: насення хапае, слабыя месцы — удабрэнні і арганізацыя работ

22 сентября 2015 15:30

Сяўба азімых зерневых у самым разгары, па стане на панядзелак у цэлым па раёне было засеяна 5994 гектары з запланаваных 14600, што складае 41,1%. Як паведаміла намеснік начальніка райсельгасхарча па раслінаводстве Красоўская А. Л., у ідэальным варыянце трэба завяршыць работы дзесьці да 25 верасня, але пры ўмове спрыяльнага надвор’я можна лічыць дапушчальным і тэрмін 1 кастрычніка.

— Найбольш паспяхова ідуць работы ў сельгаспрадпрыемствах “Слаўнае” (план выкананы на 98%), “Абольцы” (45%), “Каралькі” і “Рыдамльскі” (41%), — расказала Аксана Леанідаўна. — У іншых гаспадарках у параўнанні з імі назіраецца адставанне. Прычынамі затрымак з’яўляюцца ў першую чаргу выхад са строю тэхнікі і нездавальняючая арганізацыя работ. У некаторых выпадках, напрыклад, можна было б падоўжыць працоўны дзень — раней выехаць у поле і пазней вярнуцца.

У гэтым годзе, па словах нашай субяседніцы, у выніку аптымізацыі структуры ворыва пад азімыя зерневыя адведзены меншыя плошчы, чым у мінулым (летась было амаль 20000 гектараў). Зроблена гэта з мэтаю выканання тэхналагічных рэгламентаў (улік культур-папярэднікаў і іншых фактараў) і, як вынік, дзеля забеспячэння найбольшай ураджайнасці.

Насеннем сельгаспрадпрыемствы забяспечаны. У прыватнасці, паспяхова вытрымліваюцца паказчыкі па завозе эліты: замест запланаваных 360-ці тон завезена 500. А вось сітуацыя з мінеральнымі ўдабрэннямі выглядае горш. Так, па стане на 21 верасня забяспечанасць імі складала толькі 38%.

Як сяўбою, так і перадпасяўною апрацоўкаю глебы сельгаспрадпрыемствы займаюцца ў асноўным самастойна, але некаторым з іх аказваецца і дапамога звонку.  Напрыклад, расказала Аксана Леанідаўна, прадпрыемства меліярацыйных сістэм дапамагала з узворваннем “Камсамольскай праўдзе”, “Талачынскай Навінцы”, “Райаграсэрвісу”.

Ацэньваючы ў цэлым ход сёлетняй азімай сяўбы, Аксана Леанідаўна адзначыла, што сельгаспрадпрыемствам неабходна мабілізавацца і знайсці рэсурсы для выканання ўсіх работ у поўным аб’ёме і ў адведзены тэрмін.

Сяргей АБРАМОВІЧ.

Все новости

Другие статьи рубрики

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0.0/10 (0 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0 (from 0 votes)

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники

Метки:



Написать комментарий

Вы должны войти в систему, чтобы оставить комментарий.

ПОИСК ПО САЙТУ

Всебелорусское народное собрание

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Сентябрь 2015
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Авг   Окт »
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
282930  

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене