Прывядзеннем зямлі ў парадак займаемся больш за паўтара дзясятка год, але да парадку яшчэ далёка

19 декабря 2015 10:57

Нядаўна прыйшлося зазірнуць у аграгарадок Нізкі Гарадзец, убачыць яго не з параднага ўваходу, а менавіта з задворкаў, як і яго суседку Высокі Гарадзец.

Так, няма ўжо каго вінаваціць, што пахінуліся хаты, усё ў іх і каля іх кінутае-рынутае. Пакуль былі людзі ў сілах, будаваліся, ладзілі сваю гаспадарку, нічога ні ў каго не прасілі, спадзеючыся на сябе. І такое ўсё адбудавалі, што і зараз здзіўленне, як паспявалі, спраўляліся.

Дык вось неяк спраўляліся, гледзячы адно на аднаго, баючыся самай страшнай ганьбы на вёсцы, якая неадчэпна звязвалася з гультайствам і яго спадарожнікам лайдацтвам. За кожны шнурочак зямлі змагаліся, ваявалі з суседам за грыўку мяжы.

Не столькі ўжо часу прайшло, а мы забыліся на гаспадарлівасць на зямлі. Вось і тут, усцяж па-за хатамі, абворана яна толькі на соткі, а гектары параслі ў пояс бур’яном. Прычым самыя лепшыя, урадлівыя. Звярнуў на дзясятак-другі крокаў з асфальтаванай дарогі — і быццам трапіў у пячорны век.

Не, няправільна гэта, нельга так з зямлёй, якая, акрамя ўсяго, і нейкая яшчэ духоўная спадчына, якая стваралася і зберагалася нават у самыя цяжкія часы. Узгадаць хоць бы і аднаго з апошніх дырэктараў саўгаса “Іскра” Уладзіміра Андрэевіча Савініча, які зараз цяжка хварэе, як адбудоўваліся тут цэлыя вуліцы, вёскі вакол, і рабілася гэтае сіламі ўласнай будаўнічай брыгады. Зямлі не хапала, садзілі дамы ледзьве не ў кустоўі і балоце.

Вось таму і зараз не праблема па-гаспадарску перадаць безгаспадарныя агароды тым ці іншым карыстальнікам. Ды здзівіў адзін званок у рэдакцыю. Папрасіў чалавек у мясцовым сельвыканкаме зямлі, а яму ў гэтым адмовілі. Маўляў, няма зямлі.

Прывядзеннем яе ў парадак па розных праграмах і на розных узроўнях мы займаемся ўжо больш за паўтара дзясятка год. Але ж, як бачым, да парадку тут яшчэ далёка. Таму выснова адна — узмацненне адказнасці за стан зямлі і ў грамадскім, і ў насельніцкім сектарах, цывілізаванае яе скарыстанне.

Віктар БІРУКОЎ.

Все новости

Другие статьи рубрики

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0.0/10 (0 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0 (from 0 votes)

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники


Написать комментарий

Вы должны войти в систему, чтобы оставить комментарий.

ПОИСК ПО САЙТУ

Всебелорусское народное собрание

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Декабрь 2015
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Ноя   Янв »
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28293031  

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене