Сапраўдныя гаспадары “школы ў лесе”

20 апреля 2016 17:27

У гэтым навучальным годзе ў Жукнеўскай  дзіцячы сад-базавай школе ў 1 — 9 классах вучацца 34 школьнікі і выхоўваюцца 8 хлопчыкаў і дзяўчынак у рознаўзроставай групе дзіцячага сада. У педкалектыве працуе 16 чалавек.

Па словах дырэктара школы Віктара Мечыслававіча Шыдлоўскага, усе настаўнікі і выхавальнікі  добра валодаюць сваім прадметам, з любоўю і разуменнем адносяцца да дзяцей. З іх пяць маюць вышэйшую катэгорыю, дзевяць — першую. Іх карпатлівая праца з’яўляецца  неад’емнай часткай агульнай справы выхавання ў дзіцяці  добрых чалавечых якасцей.

Не застаецца без увагі матэрыяльна-тэхнічная база. Куплены камп’ютар у бібліятэку, ноўтбук у дзіцячы сад, новы тэнісны стол. Усё гэта набыта за кошт сродкаў, заробленых сваімі сіламі, а таксама за кошт спонсарскай дапамогі.

Комплексная франтальная праверка, якая была праведзена ў другой чвэрці, паказала добрыя вынікі працы педакалектыву. На базе школы прайшлі пасяджэнні раённых метадычных аб’яднанняў настаўнікаў фізічнай культуры і здароўя, гісторыі і геаграфіі, рускай мовы і літаратуры, дырэктараў школ. Можна з упэўненасцю сказаць, педагагічны калектыў дастойна вытрымаў іспыты на прафесіяналізм і творчы падыход да вучэбна-выхаваўчага працэсу.

Вучні ў поўнай меры задзейнічаны ва ўсіх школьных справах, прымаюць актыўны ўдзел у раённых мерапрыемствах, заваёўваюць прызавыя месцы. Іх удзел у зімовых лыжных гонках сёлета прынёс пяць дыпломаў. Нядаўна каманда жукнеўскіх школьнікаў заняла першае месца ў фестывалі міжкультурных камунікацый.

Праблема, якая хвалюе на сённяшні дзень, — гэта значнае змяншэнне колькасці вучняў у апошія гады. Па прагнозах, у першы клас восенню пойдуць тры дзіцяці.

З пачатковых класаў педагогі вядуць работу па прафарыентацыі. Асаблівая ўвага ўдзяляецца сельскагаспадарчым прафесіям. Кожны год выпускнікі школы папаўняюць рады навучэнцаў Коханаўскага сельскагаспадарчага ліцэя. Адзін з іх,  Арцём Малашкевіч, скончыў ліцэй, па накіраванні вучыўся ў Гарадоцкім аграрна-тэхнічным каледжы. Зараз вярнуўся ў ліцэй, працуе майстрам.

Трывогу педагогаў і грамадскасці, адзначыў Віктар Мечыслававіч, выклікае становішча дзяцей у сем’ях, якія злоўжываюць спіртнымі напоямі. Нярэдка намаганні школы ва ўзаемадзеянні з мясцовымі ўладамі даюць станоўчы вынік.

Так, дзіця з адной сям’і было прызнана ў сацыяльна небяспечным становішчы, некаторы час знаходзілася ў раённым прытулку. Маладая маці знайшла ў сабе сілы для барацьбы за сям’ю. Жанчына выканала рэкамендацыі педагогаў і медыкаў, пазбавілася ад алкагольнай залежнасці, вярнула дзіця, выйшла замуж і нарадзіла яшчэ дваіх. Сельгаспрадпрыемства пайшло насустрач, выдзеліла ім добраўпарадкаванае жыллё.

У мінулым годзе для школы набыты новы аўтобус. З гэтага часу жыццё стала яшчэ больш цікавым. Традыцыйныя цяпер паездкі ў басейн г. п. Круглае. Незабыўныя ўражанні засталіся ад наведвання музея Вялікай Айчыннай вайны ў Мінску, гістарычных мясцін роднага краю.

Дзясяты год запар летам на базе школы працуе турысцка-спартыўны дзевяцісутачны палатачны лагер. Удзельнікі яго наведалі шмат маляўнічых месцаў у раёне, жылі ў палатках на возеры Сялява.

Сельская школа знаходзіцца ў прыгожым месцы, крыху воддаль ад аграгарадка, “у лесе”, як гавораць мясцовыя жыхары. Вучні і настаўнікі любяць сваю школу і як сапраўдныя гаспадары прыкладаюць усе намаганні, каб яна была чыстай, утульнай і прыгожай, самай лепшай для іх у свеце.

Алена СЕРАДА.

Все новости

Другие статьи рубрики

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 10.0/10 (2 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: +2 (from 2 votes)
Сапраўдныя гаспадары "школы ў лесе", 10.0 out of 10 based on 2 ratings

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники

Метки:



Один комментарий на “ Сапраўдныя гаспадары “школы ў лесе” ”

  1. Наталья , 21 апреля 2016 , 9:58

    Дело спорится, когда человек на своем месте!!!

    VA:F [1.9.22_1171]
    Rating: 5.0/5 (1 vote cast)
    VA:F [1.9.22_1171]
    Rating: +2 (from 2 votes)

Написать комментарий

This blog is kept spam free by WP-SpamFree.

ПОИСК ПО САЙТУ

Выборы 2019

Год малой родины

75-летие освобождения Беларуси

Прямые линии

Компьютеры, телефоны

Ритуальные услуги

Земельные участки

Дар бесценный

В мире денег

Поможем церкви!

На благое дело

Наш календарь

Апрель 2016
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Март   Май »
 123
45678910
11121314151617
18192021222324
252627282930  

Архив новостей