Калегія райсельгасхарча падвяла вынікі за 4 месяцы

24 мая 2016 14:29

19 мая прайшла калегія ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама з выездам у ААТ “Жукнева”. Удзел у яе рабоце прынялі намеснік старшыні камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні аблвыканкама Фёдараў І. І., старшыня райвыканкама Ягораў С. В., кіраўнікі і спецыялісты сельгаспрадпрыемстваў, райвет- і райплемстанцыі, інспекцыі па насенняводстве,  каранціне і ахове раслін.

У ходзе наведвання аб’ектаў сельгаспрадпрыемства былі разгледжаны актуальныя праблемы, звязаныя з выпасам буйнарагатай жывёлы, корманарыхтоўкаю, хімпраполкаю збожжавых і іншымі аспектамі вытворчасці сельгаспрадукцыі. Падчас пасяджэння разгледжаны вынікі функцыянавання АПК раёна за 4 месяцы.

Кіраўнік раёна паставіў перад усімі гаспадаркамі задачу да 27 мая падрыхтаваць сянажныя траншэі і пачаць уборку кармоў. Намеснік начальніка райсельгасхарча па раслінаводстве Красоўская А. Л. нагадала аб неабходнасці правядзення хімпраполкі збожжавых. Хімікаты павінны ўносіцца ў адпаведнасці з інструкцыяй, на ранніх стадыях фарміравання пустазелля, калі ж дачакацца, пакуль яно распусціцца і зацвіце, то хімпраполка не прынясе вынікаў, ператворыцца ў марнаванне часу і сродкаў.

Намеснік старшыні аблсельгасхарча ўвогуле адзначыў, што хімпраполка ў гэтыя дні павінна не пачынацца, а ісці поўным ходам. За палі, зарослыя пустазеллем, інспекцыя па насенняводстве і каранціне раслін (як раённая, так і абласная) будзе прымаць строгія меры.

У ходзе наведвання месцаў выпасу жывёлы было адзначана, што цяперашні перыяд вельмі спрыяльны для павышэння надояў і прываг за кошт выгану статка ў поле. У траве дастаткова спажыўных рэчываў, адпадае патрэба ў выкарыстанні канцэнтратаў, таму жывёла цяпер павінна пасвіцца. Вялікая ўвага была ўдзелена арганізацыі даення ў палявых умовах (наяўнасць печак для падагрэву вады, сродкаў гігіены, тэхнічны стан даільных установак). Кіраўнікі і спецыялісты сельгаспрадпрыемстваў павінны забяспечыць строгі кантроль за працаю пастухоў — рэгулярна правяраць прысутнасць іх на працоўным месцы, патрабаваць своечасовага перагону жывёлы на новае месца з мэтаю забеспячэння паўнацэннага кармлення.

На машынным двары ААТ “Жукнева” былі агучаны патрабаванні, якія прад’яўляюцца ў цяперашні час да апрацоўкі палёў чызельнымі культыватарамі. У прыватнасці, даручана перайсці ад выкарыстання стрэльчатых лап да долатападобных (стрэльчатыя ўразаюцца ў зямлю на розную глыбіню ў залежнасці ад рэльефу, а долатападобныя ў большай ступені паўтараюць контуры ўрадлівага слоя). Дырэктар УП “Рыдамльскі” Хадневіч В. А. падзяліўся вопытам самастойнага вырабу долатападобнай лапы з рысоры ад МАЗа, прадэманстраваў гэты элемент уласнай вытворчасці.

Падчас пасяджэння намеснік начальніка райсельгасхарча Салтанаў М. Ю. адзначыў, што за 4 месяцы раёнам недаатрымана малака ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года. Цягнуць раён уніз 8 гаспадарак, ідуць з плюсам ААТ “Райаграсэрвіс”, “Друцк-Агра”, “Слаўнае”, “Камсамольская праўда”, “Зорны-Агра”, УП “Надзёжына”, назіраецца рост ва УП “Рыдамльскі”. На 5 грамаў недацягнулі да мінулагодніх і сярэднясутачныя прывагі, у цэлым па раёне яны склалі за 4 месяцы 547 грамаў.

Начальнік аддзела эканомікі райсельгасхарча Гулідава Ю. В. спынілася на пытаннях налічэння заработнай платы і афармлення працоўных дагавораў (прывяла прыклады парушэнняў), прааналізавала недахопы ў арганізацыі кантролю за расходам паліва (неналежная работа па стварэнні адпаведных камісій, замеры рэштак паліва, афармленні пуцёвак і інш.).

Далейшая праца сельгаспрадпрыемстваў з улікам заўваг і рэкамендацый, якія былі дадзены ў ходзе работы калегіі, дазволіць дасягнуць большай эфектыўнасці вытворчасці і эканоміі рэсурсаў.

Сяргей АБРАМОВІЧ.

Все новости

Другие статьи рубрики

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0.0/10 (0 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0 (from 0 votes)

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники

Метки:



Написать комментарий

Вы должны войти в систему, чтобы оставить комментарий.

ПОИСК ПО САЙТУ

Всебелорусское народное собрание

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Май 2016
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Апр   Июнь »
 1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031  

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене