У скарбонцы славенскіх культработнікаў новыя ідэі

16 июня 2016 15:37

Шаснаццаць гадоў таму Святлана Забела ўзначаліла работу Славенскага сельскага клуба, які потым быў перайменаваны ў сельскі Дом культуры.  Невыпадкова, лічыць Святлана, лёс звязаў яе з гэтай прафесіяй, бо з песняй жыве з дзяцінства.

Яна нарадзілася ў вялікай і дружнай сям’і Маргарынтаў. Бацька іх быў малдаванін, маці — беларуска. Вялікі след на зямлі пакінулі пасля сябе  бацькі — пяць дзяўчат і дваіх хлопцаў. Дзве сястры  жывуць у Горках, астатнія ў Славенях. Калі па добрай традыцыі збіраецца ўся іх сям’я, яны спяваюць. Непаўторна прыгожа і меладычна гучаць тады песні  на рускай, беларускай, украінскай, малдаўскай мовах.

Таленавітых сясцёр запрасіў у вакальную групу “Славянка” мясцовы музыкант, кампазітар Вячаслаў Хамутоўскі. Першыя выступленні адбыліся каля трыццаці год таму. За гэты час некалькі разоў мяняліся ўдзельнікі, але пастаянным заставаўся надзейны касцяк, ветэраны групы. З першых дзён  у самадзейным калектыве Людміла Кісялёва і Надзея Сцяпанава. Крыху пазней прыйшлі Алена Дуняк і Наталля Пруткова. Безумоўна, гэта  адна сям’я творчых, таленавітых, улюбёных у сваю справу энтузіястаў.

Восем гадоў таму перабраўся ў суседні Крупскі раён удзельнік вакальнай групы, зараз адзіны ў ёй мужчына, акампаніятар Аляксандар Дзем’яновіч. Ён застаўся верным “Славянцы”, рэгулярна прыязджае на рэпетыцыі і выступленні.

Хобі перайшло ў прафесію — так можна сказаць пра Любоў Шпунікаву, якая яшчэ два гады таму працавала ў сельгаспрадпрыемстве “Талачынская Навінка” кладаўшчыком. Нягледзячы на занятасць на працы і дома  знаходзіла час і для мастацкай самадзейнасці. Любоў закончыла Магілёўскі педагагічны каледж, але па спецыяльнасці працаваць не прыйшлося. Яна з’яўляецца мастацкім кіраўніком сельскага  Дома культуры і вельмі задаволена, што прысвяціла сябе любімай справе. Пабываўшы на курсах па перападрыхтоўцы, дырэктар сельскага Дома культуры і мастацкі кіраўнік папаўняюць сваю скарбонку новымі сучаснымі ідэямі.

Вакальную групу “Славянка” ведаюць і любяць аматары мастацкай самадзейнасці ў розных кутках раёна. Сардэчна сустракаюць іх у Варанцэвічах і Нізкім Гарадцы, Маціёве і Трасцянцы, Слаўным і Воўкавічах.

У рэпертуары групы пераважаюць беларускія народныя песні, ёсць і сучасныя. Акрамя канцэртаў у сваёй мясцовасці, артысты прымаюць актыўны ўдзел у правядзенні раённых свят. Падчас правядзення “Дажынак-2015″ яны прадстаўлялі прадукцыю Талачынскага кансервавага завода. Дарэчы, спецыяльна для “Славянкі” былі пашытыя новыя беларускія нацыянальныя касцюмы. Для тэатралізаваных прадстаўленняў са старога адзення касцюмы шыюць самі. Вышываныя ручнікі, іншыя  старажытныя рэчы з бабуліных куфэркаў сабраныя ў экспазіцыі “Беларуская хатка”.

На базе сельскага Дома культуры дзейнічаюць чатыры клубныя аб’яднанні — тэатр мініяцюр, сямейнае трыо сясцёр Маргарынтаў, харэаграфічны і вакальны дзіцячыя калектывы. Пад кіраўніцтвам Любові Шпунікавай дзеці з аграгарадка Славені прымаюць удзел у правядзенні канцэртаў да знамянальных дат і каляндарных свят. Да Дня Перамогі, напрыклад,  яны былі задзейнічаны ў кампазіцыях “А закаты алые” і “Журавли”.

Асабліва па душы дзецям паходы, арганізаваныя культработнікамі. У нязмушанай, даверлівай абстаноўцы  яны прывучаюць дзяўчынак і хлопчыкаў беражліва адносіцца да прыроды, праводзяць гульні на свежым паветры, разам гатуюць ежу на кастры. Найбольш актыўныя з іх — Каця Дранеўская, Ангеліна Хадасевіч, Ганна Рэпнік, Алена Кавалёва, Юля Шпунікава, Маргарыта Новікава, Ганна Цыўнэль, Ганна Лапека і іншыя.

Актыўная і шматгранная работа кіраўніка ўстановы і ўдзельнікаў мастацкай самадзейнасці дае свой плён. Па словах Святланы Віктараўны, даведзены план платных паслуг у гэтым годзе складае 9 мільёнаў 400 тысяч рублёў. Яна ўпэўнена, ён будзе выкананы за лік выязных канцэртаў, танцавальных вечарын, тэатралізаваных прадстаўленняў.

Нядаўна ў іх практыцы з’явілася новая платная паслуга — святкаванне дня нараджэння ў дзіцячым садзе па заяўках бацькоў. Маленькія выхаванцы з задавальненнем і цікавасцю прымаюць удзел у гульнявой праграме з удзелам Ірыскі (Святлана Забела) і Клёпы (Любоў Шпунікава). У канцы навучальнага года сумесна з настаўнікамі Славенскай сярэдняй школы правялі выпускны ранішнік “Ура! Канікулы!” для вучняў чацвёртага класа.

Не забываюць культработнікі і пра добраўпарадкаванне. Святлана правяла для нас міні-экскурсію і прадэманстравала “ноу-хау” сёлетняй вясны — зробленую сваімі рукамі з падручных сродкаў цэлую галерэю кампазіцый з казачных сюжэтаў. Цяпер на газоне, дзе сцежка была “надзейна” пратаптана людзьмі, размясцілася сям’я мядзведзяў, выкладзеная з камення чарапаха, драўляныя калоды ператварыліся ў лесавікоў, “выраслі” грыбы. Дапаўняюць і ўпрыгожваюць тэрыторыю клумбы з кветкамі.

Не абыходзіцца і без праблем. Рамонт памяшкання Дома культуры быў праведзены яшчэ ў рамках праграмы стварэння аграгарадка Славені. Патрабуецца рэканструкцыя ацяпляльнай сістэмы залы для выступленняў і гледачоў. Некалькі гадоў таму рамантавалі дах, але гэтага хапіла ненадоўга — ён зноў працякае. Гэтыя пытанні знаходзяцца на кантролі кіраўніцтва раёна. Сёлетнім летам плануецца рамонт даху і частковая замена вокнаў.

Алена СЕРАДА.

Все новости

Другие статьи рубрики

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 10.0/10 (1 vote cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0 (from 0 votes)
У скарбонцы славенскіх культработнікаў новыя ідэі, 10.0 out of 10 based on 1 rating

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники


Написать комментарий

Вы должны войти в систему, чтобы оставить комментарий.

ПОИСК ПО САЙТУ

Всебелорусское народное собрание

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Июнь 2016
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Май   Июль »
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930  

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене