Увекавечаныя ўражанні з падарожжаў: у Талачыне адкрылася фотавыстава Дзмітрыя Іўчанкі

21 июня 2016 13:57

На мінулым тыдні ў Талачынскім гісторыка-краязнаўчым музеі адкрылася персанальная фотавыстава кіраўніка народнай кінастудыі “Летапіс” раённага Цэнтра культуры Дзмітрыя Іўчанкі. Тэма прадстаўленых на ёй работ — падарожжы, родныя і экзатычныя пейзажы, адпаведная і назва — “В пути…”.

Сюжэты большасці здымкаў звязаны з прыродаю, аб’ектыў майстра ўвекавечыў краявіды Беларусі, Каўказа, Крыма і іншых мясцін, у якіх яму даводзілася бываць. “У скал Белого моря”, “Пешком по полярному Уралу”, “На берегу белорусского озера” — назвы работ яскрава характарызуюць і тэматыку выставы, і геаграфію падарожжаў яе аўтара.

Адкрываючы выставу, дырэктар музея Ірына Пікулік між іншым адзначыла, што параўнанне асаблівасцей беларускай прыроды з прыродаю іншых краін на аснове гэтых здымкаў можа стаць адным з этапаў экскурсій па музеі. А сам Дзмітрый Іўчанка падзяліўся ўспамінамі з некаторых паездак, расказаў, як яму ўдаецца здзяйсняць іх (фінансавыя, арганізацыйныя пытанні і г. д.), як да яго захаплення ставяцца родныя.

Выступілі і некаторыя з першых наведвальнікаў выставы — са словамі ўдзячнасці за цікавыя, пазнавальныя фотасюжэты і прыемныя ўражанні.

Сяргей АБРАМОВІЧ.

Все новости

Другие статьи рубрики

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 10.0/10 (2 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0 (from 0 votes)
Увекавечаныя ўражанні з падарожжаў: у Талачыне адкрылася фотавыстава Дзмітрыя Іўчанкі, 10.0 out of 10 based on 2 ratings

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники

Метки:



Один комментарий на “ Увекавечаныя ўражанні з падарожжаў: у Талачыне адкрылася фотавыстава Дзмітрыя Іўчанкі ”

  1. Татьяна , 23 июня 2016 , 13:07

    Дима, ты молодец! Поздравляю с выставкой! Очень хорошие фотографии. Удачи в дальнейшем творчестве!

    VA:F [1.9.22_1171]
    Rating: 5.0/5 (1 vote cast)
    VA:F [1.9.22_1171]
    Rating: +1 (from 1 vote)

Написать комментарий

Вы должны войти в систему, чтобы оставить комментарий.

ПОИСК ПО САЙТУ

Всебелорусское народное собрание

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Июнь 2016
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Май   Июль »
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930  

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене