У лагеры весела і карысна для здароўя

22 июня 2016 9:59

Па даведзеным плане за летні перыяд на тэрыторыі раёна сёлета павінны адпачыць 700 вучняў. На даны момант працуюць сем аздараўленчых прышкольных лагераў дзённага прабывання, тры 9-дзённых лагеры кругласутачнага прабывання, лагер працы і адпачынку. На базе спартыўна-аздараўленчага комплексу “Ніва” набіраюцца сіл вучні школ раёна.

Выхаваўчая работа кожнага з лагераў спланавана ў адпаведнасці з пэўным профілем. Напрыклад, 9-дзённы лагер кругласутачнага прабывання ў Забалацкай сярэдняй школе сумесна з раённым аддзелам унутраных спраў працуе ў сацыяльна-прававым накірунку. Ваенна-патрыятычны профіль мае лагер на базе Усвіжбукскай базавай школы-дзіцячага саду. Выхаванцы аздараўленчага лагера Коханаўскай сярэдняй школы пашыраюць веды ў эколага-біялагічным напрамку.

У пачатку чэрвеня старшакласнікі гарадскіх школ сабраліся ў лагеры працы і адпачынку на базе  сярэдняй школы №1 г. Талачына. Адзін з атрадаў задзейнічаны пры Свята-Пакроўскім манастыры, дзяўчаты  другога  шыюць пасцельную бялізну. Астатнія тры атрады працуюць у прамысловым садзе Талачынскага кансервавага завода.

Сёлета ў лагеры “Сонейка”, які працуе на базе Славенскай сярэдняй школы, аздараўляецца 41 вучань з 1 — 7 класаў. У першую чаргу сюды былі залічаны адораныя дзеці, з мнагадзетных сем’яў і тыя, хто знаходзіцца  ў сацыяльна-небяспечным становішчы.

Як паведаміла начальнік лагера Юлія Аляксандраўна Уліціна, прыярытэтным накірункам у выхаваўчай рабоце  з’яўляецца  фарміраванне ў вучняў навыкаў здаровага ладу жыцця. З гэтай мэтай кожны дзень арганізоўваюцца мерапрыемствы, максімальна накіраваныя на ўмацаванне здароўя школьнікаў — спартыўныя спаборніцтвы, гульні на свежым паветры, спартландыі,  віктарыны на тэму здаровага ладу жыцця і іншыя.

Прабыванне дзяцей праходзіць па ўстаноўленым рэжыме. У меню ўключаны стравы, насычаныя карыснымі вітамінізаванымі прадуктамі. Кожны дзень дзеці з задавальненнем спажываюць фрукты і сокі, не абыходзіцца і без ласункаў. На васямнаццаць дзён адпачынку ў лагеры на кожнае дзіця выдзелена сума ў 660 тысяч рублёў.

Алена СЕРАДА.

Все новости

Другие статьи рубрики

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0.0/10 (0 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0 (from 0 votes)

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники


Написать комментарий

Вы должны войти в систему, чтобы оставить комментарий.

ПОИСК ПО САЙТУ

Всебелорусское народное собрание

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Июнь 2016
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Май   Июль »
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930  

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене