Талачынскія рыбаловы і паляўнічыя сталі пераможцамі міжраённых спаборніцтваў

11 июля 2016 13:48

У мінулую суботу ціхія мясціны аднаго з вадаёмаў Аршанскага раёна ажывілі чалавечыя галасы. У маляўнічым яго куточку каля вёскі Міцькаўшчына ладзіліся міжраённыя спаборніцтвы па рыбнай лоўлі і паляўніча-стралковым шматбор’і. Удзел у барацьбе сярод сапраўдных мужчын, аматараў прыроды і умела валодаючых вудай і стрэльбай, бралі каманды Аршанскага, Дубровенскага і Талачынскага раёнаў.

Нягледзячы на тое, што Талачынскі раён абдзелены на водныя багацці, нашая каманда ў складзе 11 чалавек выступала ў прыўзнятым настроі і паказала лепшы вынік сярод іншых. Усе без выключэння дзейнічалі граматна, засяроджваючы ўвагу на кожным руху і дзеянні, не адступаючыся ад шматлікіх сакрэтаў паспяховай рыбалкі.

Літаральна віртуозна валодалі вудай Аляксей Якіменка (у асабістым заліку ў яго другое месца), Сяргей Шастак, Канстанцін Любецкі, Уладзіслаў Шышко, Сяргей Гамбалеўскі, Юрый Алаеў, Анатоль Мальцаў, Юрый Кашунін, Уладзімір Лісоўскі і Уладзімір Калінін.

Вынік адпаведны — першае каманднае месца. І не таму, што галоўным суддзёй даных спаборніцтваў выступаў дырэктар Талачынскай РАС РДГА “БТПР” Пётр Салаўёў. Пётр Аркадзьевіч ведае пра рыбалку ўсё і ў тэорыі, і на практыцы, таму ад аб’ектыўных ацэнак у галоўнага суддзі, як і ў яго памочнікаў, адступленняў быць не магло.

Пашанцавала талачынцам і ў паляўнічай справе. На рахунку меткіх Міхаіла Быхаўца, Валерыя Качана і Аляксея Матлаха, зноў жа, першае месца. Пераможцы адзначаны граматамі і каштоўнымі падарункамі.

Моцную падтрымку нашым удзельнікам спаборніцтваў аказалі прыехаўшыя пабалець за сваіх сябры і калегі па захапленні рыбалкай і паляваннем.

— У нас усё атрымалася, — зазначыў, падводзячы вынікі, П. А. Салаўёў, — найлепшым чынам. Усім удалося раскрыць свае здольнасці, паказаць на справе, чаго вартыя. Талачынцаў адрознівала ад іншых сабранасць, арганізаванасць, вера ў сябе і сваіх таварышаў.

23 ліпеня па гэтых відах спаборніцтваў нас чакаюць ужо новыя выпрабаванні. У гэты дзень у Полацкім раёне пройдзе другі, абласны, этап вызначэння лепшых з лепшых для адбору ў каманду Віцебшчыны на ўдзел яе ў рэспубліканскіх спаборніцтвах.

Віктар МІКАЛАЕЎ.

Все новости

Другие статьи рубрики

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0.0/10 (0 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0 (from 0 votes)

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники


Написать комментарий

Вы должны войти в систему, чтобы оставить комментарий.

ПОИСК ПО САЙТУ

Всебелорусское народное собрание

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Июль 2016
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Июнь   Авг »
 123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене