Мы сэрцам з ёю заўсёды: сустрэча праз 55 год

13 июля 2016 11:47

Яны, вучні сярэдняй школы №2 г. Талачына 1961 года выпуску, зноў сабраліся на свой традыцыйны школьны “званок”. Сабраліся ў тым жа гарадскім скверы, дзе калісьці бавілі час паміж урокамі, вырашаючы сур’ёзныя юнацкія пытанні імклівага жыцця, прызначалі першыя хвалюючыя для сябе спатканні, нешта абмяркоўвалі, аб нечым спрачаліся. У памяці яно і зараз, хоць праляцела, як адно імгненне, 55 год.

І зноў спатканне, хвалюючыя эмоцыі, спавядальны, з розных нагод, успамін, амаль справаздача, як прайшлі хуткаплынныя пяць год пасля апошняй, у 2011 годзе, сустрэчы. І ўсё тыя ж дапытлівыя вочы, шчырыя, адно аднаму зразумелыя словы: “Вось і наша Алачка, прыгажуня, актывістка, вітаем цябе, як жыццё…”

— І якое ж яно імклівае гэтае жыццё, — бярэ слова ад сяброў-аднакласнікаў Валерый Анісенка. — У памяці жывы ўспамін пра школу, сяброў, настаўнікаў. Па нейкіх адным ім вядомых прыкметах пазнаюць хлопцы дзяўчат, дзяўчаты хлопцаў, хоць з асобнымі мы столькі год пасля школы ніводнага разу не бачыліся. Чалавека вызначаюць яго пазіцыя, карані. А яны ў самім часе адметныя і глыбокія. Мы жылі прагай чытання кніг, вучобы, працы, актыўнага ўмяшальніцтва ва ўсё, што адбывалася вакол нас. Што ні быў чалавек — тое і асоба. Незабыўным застаецца для нас цудоўны і глыбокі ва ўсіх адносінах педагог, дырэктар школы Васілій Дзмітрыевіч Сёмачкін. Ён нейкім асаблівым зрокам бачыў кожнага вучня, ведаў пра нашае жыццё, ствараў атмасферу павагі, любові да вучня і настаўніка. Да 8 класа класным кіраўніком у нас была Святлана Якаўлена Рознер. Будучы ўжо ў Віцебску, сустрэў яе. Цёпла абняліся, шчыра пагутарылі, а потым яна наведала і адну з прэм’ер у нашым тэатры. У сённяшні свой збор наведаем класнага кіраўніка Яфімію Данілаўну Красоўскую, якая выпускала наш 10 “А” са школы…

Першая сустрэча іх двух класаў адбылася спачатку праз дзесяць год заканчэння школы, а потым пачалі збірацца праз кожныя пяць год. Прыходзіла на іх, пакуль былі ў страі, большасць.

Асабіста сам Валерый Анісенка, цяперашні мастацкі кіраўнік тэатра імя Я. Коласа ў Віцебску, дзеля таго, каб павітацца з аднакласнікамі, зазірнуў у Талачын з Іркуцка. Па шляху ў родны горад заехаў забраць Уладзіміра Жукава, але ён пасля перанесенага інсульту не змог прыехаць на сустрэчу.

Яны жывуць не толькі ўспамінамі. Займаюцца творчасцю, працуюць, трымаюць дом і сям’ю, актыўныя ў грамадскай дзейнасці. Успаміны ж, як гаворыцца, разам з тым.

Да слова, пра большасць з іх раённая газета расказвала на сваіх старонках. Станіслаў Сідаровіч ажыццявіў сваю мару, стаў ваенным лётчыкам, гвардыі-падпалкоўнік. Ганна Няхай рабіла ў прафкаме мінскага завода “Інтэграл”, можа ганарыцца ў тым ліку і асабістым укладам у стварэнне ўмоў для працуючых тут.

Упершыню на сустрэчу з сябрамі атрымалася прыехаць з Масквы Уладзіміру Хахлову. Амаль увесь час працаваў у Дэпартаменце аховы здароўя, да гэтага 30 год у будаўнічым упраўленні — і ўсюды на пасадзе галоўнага механіка.

Галіна Віктараўна Бярозкіна прысвяціла жыццё школе, кіравала педагагічным калектывам у г. Оршы. Ларыса Адамаўна Падалінская — таксама настаўнік. Абедзве выдатнікі адукацыі Рэспублікі Беларусь.

Тамару Каховіч добра ведаюць у нас на Талачыншчыне — па яе працы ў вытворчых калектывах горада і па актыўнай грамадскай дзейнасці. Раіса Астапава рабіла ў Мурманскім інстытуце “Прампраект”, вярнулася на Талачыншчыну.

Ніна Бычкова займалася землеўпарадкаваннем, пражывае ў Магілёве. Ніна Радзько пражывала ў Севераморску, працавала старшай медсястрой у бальніцы.

Іван Сідаровіч, без перабольшання, прысвяціў сваё жыццё флагману беларускай энергетыкі ў Новалукомлі, узнагароджаны ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга. Алу Жывуцкую (Павадырову) ведаюць у раёне. Свае веды, працу без рэшты яна аддавала сялу, вытворчасці і рабоце з людзьмі.

Віктар Карніловіч з жонкай Ірынай прадстаўляў на сустрэчы аднакласнікаў сям’ю пайшоўшага з жыцця роднага брата Пятра.

На быстрыні жыцця быў і застаецца Уладзімір Бабіцкі — са сваёй іскрынкай у вачах, бадзёрасцю, гумарам, ідэйнасцю. Прайшоў яркі шлях упраўленца, кіраўніка на ўзроўні рэспублікі, які быў напоўнены значнымі падзеямі для яго асабіста і для краіны.

Школе, настаўнікам у іх сэрцы асаблівая падзяка. І хоць гэты доўг яны спаўна вярталі сваёй працай, усё роўна лічаць сваім абавязкам нізка пакланіцца дабрыні, чалавечнасці тых людзей, якія былі і застаюцца для іх прыкладам ва ўсім.

Таксама, як і іх бацькі, і людзі на іх роднай талачынскай зямлі.

Віктар БІРУКОЎ.

Все новости

Другие статьи рубрики

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 10.0/10 (2 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: +5 (from 5 votes)
Мы сэрцам з ёю заўсёды: сустрэча праз 55 год, 10.0 out of 10 based on 2 ratings

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники


Один комментарий на “ Мы сэрцам з ёю заўсёды: сустрэча праз 55 год ”

  1. Борис Плешко , 13 июля 2016 , 16:21

    Молодцы,что собрались.
    Я в 66 году заканчивал.
    5 выпускных классов было.
    Сколько нас осталось большой вопрос.

    VA:F [1.9.22_1171]
    Rating: 0.0/5 (0 votes cast)
    VA:F [1.9.22_1171]
    Rating: +2 (from 2 votes)

Написать комментарий

Вы должны войти в систему, чтобы оставить комментарий.

ПОИСК ПО САЙТУ

Всебелорусское народное собрание

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Июль 2016
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Июнь   Авг »
 123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене