У разгары ягадны сезон: збор чарніц як сродак дадатковага заробку

13 июля 2016 14:59

“Чорнае золата” — так называюць у нашай краіне чарніцы. У гэтым годзе ўраджай гэтай карыснай і смачнай ягады надзвычай багаты. З раніцы спяшаюцца людзі на аўтобусы і электрычкі, каб раней паспець у лес, у запаветныя ягадныя мясціны.

У нашым раёне асабліва багатыя на чарніцы лясы ў раёне вёсак Трасцянка, Маляўка, Будаўка, аграгарадка Слаўнае. Ёсць ахвотнікі ездзіць і далей, у Бобр.

Па чарніцы ходзяць з рознымі намерамі. Адны, напрыклад, набіраюць ягады, каб дома зварыць на зіму варэнне. Другія — каб прадаць, выкарыстоўваючы магчымасць нядрэнна на гэтым зарабіць. Нядаўна мы наведалі міні-рынак, што знаходзіцца каля ўніверсама “Талака”, каб даведацца, як ідзе продаж дарункаў лесу і асабістых агародаў.

Мужчына сярэдніх гадоў прадставіўся Станіславам, з Талачына. Ягады збірае сам. Пяцілітровае вядзерца чарніц каштуе 15 рублёў. Некаторыя пакупнікі жадаюць купіць пакаштаваць паўлітра ці літр ягад.

Як нам стала вядома, зараз кожны магазін райпо прымае ягады ў насельніцтва. Нядаўна на чарніцы кошт павялічыўся і склаў 2,2 рубля за кілаграм.

Не сакрэт, некаторыя для збору ягад выкарыстоўваюць механічныя прыстасаванні, так называемыя камбайны. Лічыцца, што гэта наносіць шкоду ягадніку, аднаўляецца ён толькі праз шмат год. Але “чарнічных камбайнераў” гэта мала хвалюе, яны не баяцца нават штрафу.

Як паведамілі ў Талачынскім лясгасе, за выкарыстанне камбайна устаноўлены штраф да дваццаці базавых велічынь. Вось толькі затрымаць у лесе такога “ягадніка” няпроста.

Алена СЕРАДА.

Все новости

Другие статьи рубрики

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0.0/10 (0 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0 (from 0 votes)

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники


Один комментарий на “ У разгары ягадны сезон: збор чарніц як сродак дадатковага заробку ”

  1. polkovnik , 14 июля 2016 , 13:31

    А слабо в черничнике поставить фотоловушки?

    VA:F [1.9.22_1171]
    Rating: 0.0/5 (0 votes cast)
    VA:F [1.9.22_1171]
    Rating: +1 (from 1 vote)

Написать комментарий

Вы должны войти в систему, чтобы оставить комментарий.

ПОИСК ПО САЙТУ

Всебелорусское народное собрание

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Июль 2016
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Июнь   Авг »
 123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене