Уласная брыгада дазваляе “Талачынскаму райаграсэрвісу” значна эканоміць на рамонце

14 июля 2016 13:33

Брыгада лінейна-мантажнага рамонтнага ўчастка ў ААТ “Талачынскі райаграсэрвіс” існуе даўно і займаецца рамонтам камунікацый малочнатаварных ферм і комплексаў прадпрыемства. Кіруе яе работай галоўны інжынер Эдуард Міхайлавіч Цвяткоў.

Ён з адказнасцю ставіцца да даверанага яму ўчастка і таго ж патрабуе ад падначаленых. Эдуард Міхайлавіч пільна сочыць за своечасовым выкананнем работ, забеспячэннем запчасткамі. Упэўнены, лепш адзін раз зрабіць добрасумленна і якасна, чым некалькі разоў выязджаць на аб’ект і выпраўляць недахопы.

Зараз брыгада задзейнічана на рамонце даільных установак, падрыхтоўцы памяшканняў да стойлавага перыяду. Выконваецца  рамонт транспарцёраў, сістэм водазабеспячэння, вентыляцыі, іншых камунікацый на фермах.

Пад кіраўніцтвам брыгадзіра Уладзіміра Дораса працуе чатыры чалавекі. Алег Крывіцкі — токар, астатнія — слесары. Арцём Каховіч жыве ў  Талачыне, у брыгадзе трэці год. Па парадзе знаёмых Дзмітрый Картаўцаў прыехаў з сям’ёй з Данецкай вобласці паўгода таму. Уладкаваўся слесарам у райаграсэрвісе, яму выдзелілі кватэру. Жонка таксама робіць тут загадчыцай склада запчастак.

Дырэктар сельгаспрадпрыемства Віктар Леанідавіч Шчуплянкоў не ўтойвае зацікаўленасці кіраўніцтва ў прыёме на працу сямейных пар. Ён задаволены работай брыгады, паведаміў, што падчас самай гарачай пары для вяскоўцаў, пасяўной і ўборачнай, акрамя сваіх прамых абавязкаў, работнікі брыгады выконваюць і рамонт тэхнікі.

Спецыфіка работы рамонтнага ўчастка ў тым, што іншы раз на аб’ект прыходзіцца выязджаць уранні або познім вечарам. У любы час сутак, у любое надвор’е мабільная брыгада спяшаецца на фермы, каб своечасова адрамантаваць механізмы, забяспечыць іх бесперабойную работу.

Віктар Леанідавіч задаволены, што ўдалося стварыць такую брыгаду, стараецца падтрымліваць іх ініцыятыву. Самае галоўнае, лічыць ён, забеспячэнне неабходнымі запчасткамі.

У гэтым годзе, адзначыў кіраўнік прадпрыемства, брыгада ЛМРУ якасна падрыхтавала ўсе даільныя ўстаноўкі для летняга выпасу жывёлы. З яе дапамогай зэканомлены грашовыя сродкі прадпрыемства.

У мінулым месяцы, напрыклад, брыгада зрабіла сваімі сіламі прыстасаванне для захвату рулонаў для “Амкадора”. Для параўнання, вырабіць  яго на заводзе каштуе 5000 рублёў. Работнікі брыгады зрабілі за 500 рублёў.

Асвоілі рамонт рухавікоў, што намнога танней, чым на заводах. Калі спатрэбілася адрамантаваць  рухавік энерганасычанага трактара, даведаліся, што на Віцебскім маторарамонтным заводзе гэта будзе каштаваць 30 — 35 тысяч рублёў, тэрмін — месяц. У выніку знайшлі фірму, закупілі запчасткі і самі адрамантавалі рухавік за параўнальна кароткі час і за 8 тысяч рублёў.

Задача работнікаў брыгады — максімальна выконваць рамонты сваімі сіламі. Для гэтага ёсць усе ўмовы — неабходнае абсталяванне, старанныя працаўнікі.

У хуткім часе брыгада папоўніцца спецыялістам-энергетыкам па абслугоўванні даільных установак. Ён нядаўна прайшоў спецыяльны курс навучання.

Алена СЕРАДА.

НА ЗДЫМКУ: злева направа Дз. Картаўцаў, У. Дорас і А. Крывіцкі.

Все новости

Другие статьи рубрики

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0.0/10 (0 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: +1 (from 1 vote)

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники


Один комментарий на “ Уласная брыгада дазваляе “Талачынскаму райаграсэрвісу” значна эканоміць на рамонце ”

  1. А. , 14 июля 2016 , 23:58

    Простите, но откуда такая информация. Жена господина Картавцева не работает в Райагросервисе.

    VA:F [1.9.22_1171]
    Rating: 0.0/5 (0 votes cast)
    VA:F [1.9.22_1171]
    Rating: -1 (from 1 vote)

Написать комментарий

Вы должны войти в систему, чтобы оставить комментарий.

ПОИСК ПО САЙТУ

Всебелорусское народное собрание

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Июль 2016
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Июнь   Авг »
 123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене