Талачынцы пабывалі ў гасцях у элітным спецпадраздзяленні (+фота)

5 августа 2016 12:30

2 жніўня, у Дзень дэсантнікаў і сіл спецыяльных аперацый, прадстаўнікі раённай структуры Беларускага саюза афіцэраў, раённага ваенкамата, раённай арганізацыі ветэранаў, а таксама маладога пакалення — дзеці і падлеткі — наведалі пятую асобную брыгаду спецыяльнага прызначэння ў Мар’інай Горцы (Мінская вобласць). У гэты дзень там прайшлі святочныя ўрачыстасці і паказальныя выступленні байцоў.

На тэрыторыі воінскай часці было людна. Завіталі сюды бацькі, дзядулі і бабулі, сябры тых, хто ў цяперашні час праходзіць службу ў гэтым элітным падраздзяленні, былыя (калі можна ўжыць такую фармуліроўку, бо, кажуць, былых не бывае) салдаты і афіцэры розных пакаленняў. Панавала прыязная, цёплая атмасфера, хтосьці па-сяброўску расчулена абдымаўся з саслужыўцам, з якім не бачыўся некалькі гадоў, хтосьці, з ліку адслужыўшых нядаўна тэрміновую службу, вітаўся і жартаваў са сваім камандзірам, хтосьці падымаў над натоўпам маленькага сына ці дачку, каб паказаць выступленні ваенных.

Усе жадаючыя мелі магчымасць азнаёміцца з узорамі разнастайнага абсталявання, тэхнікі і амуніцыі (транспартныя сродкі, сродкі сувязі, акваланг, шлем, бронекамізэлька і інш.), патрымаць зброю, зрабіць цікавыя фотаздымкі.

Таксама талачынская дэлегацыя ўсклала вянок да мемарыяла ў гонар байцоў, загінуўшых у ходзе баявых дзеянняў за межамі краіны.

Падобнае мерапрыемства, несумненна, мае вялікае значэнне ў патрыятычным выхаванні. У натоўпе не раз можна было пачуць, як дзеці і падлеткі выказвалі захапленне і паведамлялі сваім бацькам, што хочуць служыць у гэтым падраздзяленні, пыталіся, што неабходна рабіць, каб трапіць сюды.

Талачынская структура Беларускага саюза афіцэраў выказвае вялікую падзяку кіраўніку прадпрыемства ДБУ-63 Яшчуку М. Р. за дапамогу ў арганізацыі гэтай паездкі.

Сяргей АБРАМОВІЧ.

Все новости

Другие статьи рубрики

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0.0/10 (0 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0 (from 0 votes)

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники

Метки:



Один комментарий на “ Талачынцы пабывалі ў гасцях у элітным спецпадраздзяленні (+фота) ”

  1. Михаил , 5 августа 2016 , 17:21

    «А хто там iдзе, а хто там iдзе
    У агромнiстай такой грамадзе?
    — Афіцэры».
    (Амаль па Янку Купалу).

    VA:F [1.9.22_1171]
    Rating: 0.0/5 (0 votes cast)
    VA:F [1.9.22_1171]
    Rating: 0 (from 0 votes)

Написать комментарий

Вы должны войти в систему, чтобы оставить комментарий.

ПОИСК ПО САЙТУ

Всебелорусское народное собрание

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Август 2016
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Июль   Сен »
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031  

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене