Сярод талачынскіх тысячнікаў — адзін першы ў вобласці

12 августа 2016 11:47

Паспяхова ідзе ўборка збожжавых на палях кансервавага завода. На гэтым тыдні пяць механізатараў прадпрыемства дасягнулі тысячнага рубяжу ў намалоце: Аляксандр Нарчук, Аляксандр Ільін, Мікалай Ракаў, Сяргей Мазок, Уладзімір Яршоў. Дарэчы, Уладзімір стаў яшчэ і першым у Віцебскай вобласці тысячнікам сярод маладых камбайнераў.

Павіншаваць перадавікоў прыехалі ў чацвер на поле прадстаўнікі некалькіх устаноў і ведамстваў: дырэктар завода Анюхоўскі А. В., начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі аблвыканкама Ягораў Г. М., старшыня райвыканкама Ягораў С. В., старшыня раённага Савета дэпутатаў Мурашка Г. Г., кіраўнікі раённых структур ФПБ і прафсаюза работнікаў АПК, абласнога камітэта БРСМ, дарослыя і юныя самадзейныя артысты, некаторыя іншыя службовыя асобы раённага і абласнога ўзроўняў.

Падобныя сустрэчы заўсёды асабліва прыязныя і кранальныя, таму што губляць час няма як, працаў-нікоў чакае поле, і ў выніку ўсе станоўчыя эмоцыі, якімі можна было б дзяліцца доўга і няспешна, выліваюцца ў канцэнтраваным выглядзе. Цёпла, а месцамі і з гумарам расказаў прысутным пра сваіх лепшых работнікаў кіраўнік прадпрыемства — раскрыў адметныя рысы іх характараў, прыгадаў і параўнаў ранейшыя дасягненні, пажадаў новых поспехаў. Пра значэнне працы хлебароба і ў прыватнасці пра дасягненні герояў урачыстасці ў кантэксце сёлетняй уборачнай кампаніі вёў гаворку старшыня райвыканкама Ягораў С. В. З добрымі словамі, падзякамі і пажаданнямі звярнуліся ўсе іншыя госці.

І зноў загулі камбайны, пайшлі па полі, літаральна на вачах “распранаючы” яго, малюючы новы пейзаж і папаўняючы скарбонку працоўных дасягненняў хлебаробаў.

Сяргей АБРАМОВІЧ.

Все новости

Другие статьи рубрики

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0.0/10 (0 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0 (from 0 votes)

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники

Метки:



Один комментарий на “ Сярод талачынскіх тысячнікаў — адзін першы ў вобласці ”

  1. Патриарх , 12 августа 2016 , 21:38

    Хорошее фото,только реклама брсм лишняя,уже перебор.

    VA:F [1.9.22_1171]
    Rating: 0.0/5 (0 votes cast)
    VA:F [1.9.22_1171]
    Rating: 0 (from 0 votes)

Написать комментарий

Вы должны войти в систему, чтобы оставить комментарий.

ПОИСК ПО САЙТУ

Всебелорусское народное собрание

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Август 2016
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Июль   Сен »
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031  

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене