У аддзеле па экалогіі, турызме, і краязнаўстве Цэнтра дзяцей і моладзі ў Талачыне педагогі і школьнікі аб’яднаныя адной мэтай

27 сентября 2016 14:22

На базе раённага Цэнтра дзяцей і моладзі працуе аддзел па экалогіі, турызме, і краязнаўстве, які ўзначальвае Ганна Ігараўна Зяблава. Мэтай работы трох аб’яднанняў па інтарэсах у гэтым накірунку з’яўляецца выхаванне ў школьнікаў беражлівых адносін да прыроды, цікавасці да гісторыі роднага краю, прывіццё турыстычных навыкаў.

Памятным для дзяцей і педагогаў мінулым летам стаў аднадзённы паход па гістарычных мясцінах горада і яго ваколіц. У гэты дзень яны прайшлі дванаццаць кіламетраў, наведалі памятныя мясціны — парк у Юзэфполлі, Курган Славы, помнікі ахвярам фашызму і воінам-інтэрнацыяналістам,  магілу невядомых танкістаў у Райцах, месца расстрэлу дзвюх тысяч яўрэяў. Педагогі расказалі пра гісторыю ўзнікнення помнікаў, ушанавалі памяць загінуўшых хвілінай маўчання, усклалі кветкі.

Не абышлося ў паходзе без прывалу. Пад кіраўніцтвам педагогаў школьнікі  вучыліся ставіць палатку, раскладваць вогнішча і гатаваць на ім ежу. Нягледзячы на стомленасць, уражаныя ўбачаным і пачутым, яны выразілі жаданне наведаць іншыя цікавыя месцы свайго раёна.

Кіраўнік аб’яднання па інтарэсах па краязнаўстве і экскурса-знаўстве Сяргей Уладзіміравіч Пятрушын закончыў Мінскі індустрыяльна-педагагічны каледж па спецыяльнасці турызм і гасціннасць. Працаваць у раённым Цэнтры дзяцей і моладзі пачаў у гэтым навучальным годзе. Малады педагог ставіць за мэту зацікавіць вучняў гісторыяй нашага раёна, падрыхтаваць экскурсаводаў па знакамітых мясцінах. У бліжэйшы час педагогі плануюць паход у Друцк на стражытнае  гарадзішча.

Педагогам дадатковай адукацыі ў турыстычным накірунку працуе Казакевіч Яўген Ігаравіч. Ён з’яўляецца спецыялістам па прамысловым альпінізме. Пад яго кіраўніцтвам праводзяцца майстар-класы па  турызме. Вучні авалодваюць майстэрствам горна-пешаходнага турызму, вучацца працаваць з карабінамі, абвязкамі, вяроўкамі. Вялікую ўвагу ён удзяляе захоўванню правіл бяспекі дзяцей пры правядзенні практычных заняткаў.

У планах  работы аддзела па экалогіі, турызме і краязнаўстве — умацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы, стварэнне краязнаўчага кутка ў Цэнтры дзяцей і моладзі. Тым больш, што ёсць пачатак — сюды перададзеныя экспанаты з музея Навінкаўскай базавай школы, знойдзеныя падчас раскопак вучнямі пад кіраўніцтвам дырэктара школы Канстанціна Іванавіча Рамановіча. Гэты дарагі падарунак як напамін не толькі пра нашае мінулае, але і пра цудоўнага чалавека, вялікага педагога, які аб’ядноўваў вакол сябе дзяцей, прывіваў любоў  да роднага краю.

Алена СЕРАДА.

НА ЗДЫМКУ: С. У. Пятрушын і Г. І. Зяблава з дзецьмі.

Все новости

Другие статьи рубрики

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0.0/10 (0 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0 (from 0 votes)

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники


Написать комментарий

Вы должны войти в систему, чтобы оставить комментарий.

ПОИСК ПО САЙТУ

Всебелорусское народное собрание

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Сентябрь 2016
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Авг   Окт »
 1234
567891011
12131415161718
19202122232425
2627282930  

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене