Дзень Савета: скарга адна — дарогі

29 ноября 2016 15:33

Да аўталаўкі сышлося з вёсак Маргі і Мурагова толькі 7 чалавек. Усе — людзі шаноўнага ўзросту, хтосьці нядаўна выйшаў на пенсію, а хтосьці ўжо ледзь знаходзіць сілы данесці сумку з прадуктамі да хаты.

Аўталаўку хваляць усе ў адзін голас: і асартымент вялікі, і прадавец уважлівы і сумленны. Вулічнае асвятленне таксама нараканняў не выклікае: былі пэўныя праблемы, але пасля таго, як за іх узяліся на ўзроўні райсавета дэпутатаў, вырашыліся. Яшчэ адна бяда была летам: наркаманы ў пошуку маку тапталі агароды. А ў цяперашні час людзі з трывогаю чакаюць зімы — баяцца, што замяце і вёска застанецца адрэзанаю ад цывілізацыі:

— Скажыце, ці будуць сёлета зімою дарогі чысціць? Перадайце там, каб не забывалі нас і снег убіралі, — амаль кожны звярнуўся з падобным пытаннем ці пажаданнем да групы кіраўнікоў прадпрыемстваў, якія ў адзін час з аўталаўкаю прыехалі сюды на сустрэчу з насельніцтвам па пытаннях жыццезабеспячэння.

А адна вельмі пажылая жанчына паскардзілася:

— Вунь у пачатку вуліцы тры лужыны глыбокія. Цяпер аўталаўка па іх збоку праязджае, а калі замерзнуць і снег выпадзе, вадзіцель баіцца праваліцца і забуксаваць і спыняецца там, у Мурагове. А я датуль ужо не дайду.

Таксама жыхары  наракаюць на дрэнны стан палявой дарогі да чыгуначнай станцыі Лемніца, з якой зручна дабірацца да Оршы. Начальнік ДРБУ-147, які прымаў удзел у сустрэчы, растлумачыў, што паходжанне гэтай дарогі невядомае, на карце раёна яна не значыцца, фармальна не існуе, а значыць, невядома, хто ёю павінен займацца, і ці павінен увогуле.

— Ведаем, нам гэта не раз казалі. Пэўны час дарогу нават заворвала сельгаспрадпрыемства. Але нам вельмі зручна ёю карыстацца: паўгадзіны пешшу — і ты на станцыі, яшчэ гадзіна — і ў Оршы, — настойвалі жыхары на тым, што дарога гэтая ім усё ж патрэбна.

І, працягваючы тэму дарог, ці, правільней, бездарожжа, прадавец аўталаўкі паведаміла:

— На нас нярэдка скардзяцца, што спазняемся, у графік не ўкладваемся. А вы паглядзіце, напрыклад, дарогу на Жакі. Учора мы там буксавалі 45 хвілін. І як можна пры такіх умовах своечасова даехаць?

Ва ўсім астатнім, мяркуючы па гутарцы, жыхары адчуваюць сябе здавальняюча. Прагучала нават падзяка:

— Дзякуй уладам, што ўдзяляюць увагу сельскай мясцовасці, стараюцца адраджаць яе, падтрымліваць. Праўда, думаць пра гэта трэба было гадоў сорак таму, а цяпер позна ўжо, людзі імкнуцца не сюды, а адсюль.

Сяргей АБРАМОВІЧ.

Все новости

Другие статьи рубрики

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0.0/10 (0 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0 (from 0 votes)

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники

Метки:



6 комментариев на “ Дзень Савета: скарга адна — дарогі ”

  1. Михаил , 4 декабря 2016 , 15:43

    Еще Николай ӏ сказал: «… в России всего две беды — дураки и плохие дороги!».
    В комментариях называют эту часть Оболецкого сельского совета медвежьим углом. Так ли это? Республиканская дорога Орша – Лепель делит деревню Мурагово на две части. От этой деревни до железнодорожной станции Лемница всего-то около двух километров бездорожья. Беда, а не вина местных жителей, что они живут на стыке двух районов, где инфраструктуре никто не уделял и не уделяет внимания. Как говорят: «Иван кивает на Петра, Петро кивает на Ивана», а в результате ничего не делается. Раз в десятки лет комиссия, как и эта, посещает такие места и грамотно объясняет жителям, что на карте не нарисованы дорога, мост, колодец и многое другое. Следовательно, они и не нужны. Нашим бюрократам вообще ничего не надо кроме зарплаты. В результате мы имеем запаханные дороги к деревням и погостам.
    Да что говорить про какие-то Марги, если в районном центре, ступив шаг в сторону от главных улиц, можно утонуть в грязи.

    VA:F [1.9.22_1171]
    Rating: 0.0/5 (0 votes cast)
    VA:F [1.9.22_1171]
    Rating: 0 (from 0 votes)
  2. Якуб Лойка , 1 декабря 2016 , 16:34

    Ай-Вэй!!! У якіх мядзвежых вуглах дагэтуль дажываюць пенсіянеры…. Праз колькі год застанецца толькі дзіўны край некранутай прыроды. Царства жывел і раслін. Хоць якія ды плюсы ад гэтай клятай урбанізацыі…

    VA:F [1.9.22_1171]
    Rating: 0.0/5 (0 votes cast)
    VA:F [1.9.22_1171]
    Rating: 0 (from 0 votes)
    • Патриарх , 1 декабря 2016 , 20:40

      Главное самим не стать жывелами.

      VA:F [1.9.22_1171]
      Rating: 0.0/5 (0 votes cast)
      VA:F [1.9.22_1171]
      Rating: 0 (from 0 votes)
      • Якуб Лойка , 1 декабря 2016 , 22:27

        Коль баобабом ты роділся, то баобабом і помрешь…

        VA:F [1.9.22_1171]
        Rating: 0.0/5 (0 votes cast)
        VA:F [1.9.22_1171]
        Rating: 0 (from 0 votes)
  3. Патриарх , 29 ноября 2016 , 22:37

    Большие деревни превратились в маленькие ,а маленькие в хутора.Частника из торговли выживали всеми возможными и невозможными административными ресурсами. Райпо оставили вне конкуренции, но оно загибается неуклонно и скоро добитые газоны развалятся,и уже разваливаются на ходу.На хуторах останутся старики как Робинзоны,как Лыковы в тайге.Не дает начальство жить ни старым ,ни молодым только себя смотрят.

    VA:F [1.9.22_1171]
    Rating: 5.0/5 (1 vote cast)
    VA:F [1.9.22_1171]
    Rating: +2 (from 2 votes)
  4. Борис Плешко , 29 ноября 2016 , 16:56

    Ещё несколько лет и проблема решится сама.

    VA:F [1.9.22_1171]
    Rating: 0.0/5 (0 votes cast)
    VA:F [1.9.22_1171]
    Rating: +2 (from 2 votes)

Написать комментарий

This blog is kept spam free by WP-SpamFree.

ПОИСК ПО САЙТУ

VI Всебелорусское народное собрание

Прямые линии

Работа в Толочине

Ритуальные услуги

Поможем храму!

Наш календарь

Ноябрь 2016
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Окт   Дек »
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
282930  

Архив новостей

Мы в Инстаграме

Мы в Telegram