Міхаіл і Лілія Ананевічы з Абольцаў за выхаванне сына атрымалі падзяку Міністра ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь

10 марта 2017 14:23

Хвалюючае мерапрыемства днямі адбылося ў Аболецкай базавай школе. Яго асаблівасцю стала тое, што героямі гэтай незвычайнай па змесце і форме дзеі сталі бацькі яе колішняга вучня Аляксандра Ананевіча. Да юбілею ўтварэння беларускай міліцыі Міхаілу Міхайлавічу і Ліліі Іванаўне Ананевічам уручана Падзячнае пісьмо бацькам за выхаванне сына за подпісам Міністра ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь генерал-лейтэнанта Шуневіча Ігара Анатольевіча.

На ўручэнне ўзнагароды, дарэчы, адзінай такой на Віцебшчыне, у родную школу Аляксандра завіталі намеснік начальніка Віцебскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента аховы краіны Сяргей Сяргеевіч Мурашкін і старшы інспектар Талачынскага аддзела Дэпартамента аховы МУС Рэспублікі Беларусь Сяргей Мікалаевіч Пасюцін.

У святочна аформленым фае на ўручэнне ўзнагароды бацькам сабралася ўся школа — вучні, настаўнікі.

Як заўважыла перад пачаткам мерапрыемства дырэктар школы Ірына Васільеўна Горбікава, такога кшталту падзея важная і значная для іх калектыву, для ўсяго мікрараёна іх установы. Ёю прыцягваецца ўвага да выключна рашаючай ролі сям’і ў цеснай звязцы са школай у выхаванні і станаўленні чалавека.

Яскравае таму пацвярджэнне прыклад працавітай, з дабрынёй у адносінах да людзей сям’і Ананевічаў з аграгарадка Абольцы. Шчырая праца калгаснага вадзіцеля Міхаіла Міхайлавіча і заатэхніка-селекцыянера мясцовай гаспадаркі Ліліі Іванаўны атрымалі заслужаную павагу ў аднасяльчан. Іх якасці перадаліся і дзецям — Міхаілу і Аляксандру. Спакойныя, разважлівыя, яны, як і бацькі, паспявалі ва ўсім — вучобе, спорце, іншых занятках па інтарэсах, у працы.

Выраслі хлопцы, у кожнага ўжо свае сем’і, але па-ранейшаму яны не парываюць з бацькоўскай сям’ёй, з родным домам. Надараецца свабодная хвіліна — імчаць сюды. Наталяюць смагу па радзіме сваім сыноўнім, чалавечым клопатам пра сад і агарод, дамашнюю гаспадарку, парадак у кожным куточку сядзібы.

— Ведаеце,  — дадае Міхаіл Мі’хайлавіч, — дзякуючы шматлікім узнагародам Аляксандра, наш дом у нечым падобны на музей. Тут на паліцах, сцяне адліваючыя золатам і срэбрам розныя кубкі за перамогі ў спаборніцтвах, медалі, а яшчэ дыпломы, граматы, падзякі і іншыя рэчы…

Душэўнай і шчырай атрымалася сустрэча Сяргея Сяргеевіча Мурашкіна з абальчанамі. Слёзы радасці ад пранікнёных слоў у адрас сына не змагла ўтрымаць маці, бачна было, што цяжка давалася іх утрымаць і бацьку. Не ўтойвалі свайго гонару за земляка хлопчыкі і дзяўчынкі, даведваючыся, чаго дасягнуў выпускнік іх школы ў свае 35 год.

Уручаючы Падзячнае пісьмо, Сяргей Мурашкін зачытаў перад прысутнымі хвалюючыя яго радкі:

— Ваш сын, капітан міліцыі Аляксандр Міхайлавіч Ананевіч, старшы інспектар па прафесійнай падрыхтоўцы кадравага саставу Кастрычніцкага аддзела г. Віцебска Дэпартамента аховы МУС Рэспублікі Беларусь, з гонарам і годнасцю выконвае задачы па забеспячэнні бяспекі грамадзян, грамадства і дзяржавы. Служба ў органах унутраных спраў патрабуе ад кожнага супрацоўніка прафесіяналізму, мэтанакіраванасці, мужнасці, высокай культуры, гатоўнасці ў любую хвіліну прыйсці на дапамогу чалавеку, які трапляе ў бяду. Усе гэтыя якасці ўласцівыя вашаму сыну, вы выхавалі сапраўднага грамадзяніна і патрыёта…

Аляксандра Ананевіча Сяргей Мурашкін добра ведае і асабіста. Ён праходзіў службу у яго падраздзяленні па ідэалагічнай рабоце і кадравым забеспячэнні, адказваў па сваіх абавязках за спартыўную работу ў калектыве. Сабраныя разам розныя здымкі яскравых момантаў спартыўных дасягненняў Аляксандра і яго службы з Падзячным пісьмом і кветкамі Сяргей Сяргеевіч уручыў бацькам. З цікавасцю разглядалі іх і вучні, каб больш даведацца пра здабыткі ў жыцці Аляксандра Ананевіча.

Бацькам і школе ён удзячны за выхаванне. Выдатна вучыўся, паспяхова паступіў у Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт на спартыўны факультэт. Выкладаў свой любімы прадмет у Кастрычніцкай сярэдняй школе, а потым праходзіў тэрміновую ваенную службу ва ўнутраных войсках у Мінску.

Пасля заканчэння спецыяльных курсаў пры Міністэрстве ўнутраных спраў служыць зараз у Дэпартаменце аховы. Аляксандр у складзе шасцярых чалавек уваходзіць у зборную Міністэрства ўнутраных спраў краіны па службовым шматбор’і. У 2016 годзе стаў чэмпіёнам у даным відзе спаборніцтваў сярод супрацоўнікаў Дэпартамента аховы МУС Рэспублікі Беларусь ва ўзроставай групе ад 30 да 40 год.

Ён кандыдат у майстры спорту па стральбе з табельнай зброі, рукапашным боі, службовым шматбор’і. Гэта дапамагае Аляксандру ў працы, у паспяховых дасягненнях у спорце пры адстойванні гонару абласнога ўпраўлення Дэпартамента аховы краіны.

Хутка споўніцца адзінаццаць год, як Аляксандр Міхайлавіч нясе бліскуча сваю службу. Яго на ўсё хапае, ва ўсіх справах ён у першых радах саслужыўцаў. У іх маладой сям’і падрастае сын Ягорка, маюць сваё жыллё. Пры наведванні Абольцаў не прамінае зазірнуць у школу, да сваіх сяброў і настаўнікаў.

Змястоўным, сардэчным, напоўненым глыбокім сэнсам сталася мерапрыемства па ўручэнні падзякі бацькам за выхаванне сына. Так заўжды ў гэтай сельскай школе падыходзяць яго арганізатары да кожнага свята, ранішніка ці вечарыны. Так працуе гэты педагагічны калектыў, такі творчы запал у яго кіраўніка Ірыны Васільеўны Горбікавай, якая сама закончыла гэтую школу, вярнулася дадому і, прадаўжаючы лепшыя яе традыцыі, напрацоўвае новыя з іх. Гэта дзякуючы ў тым ліку і асабіста ёй так шчасліва складваецца лёс і Аляксандра Ананевіча. Дзе б ні рабіў кожны з выпускнікоў школы, ён заўжды памятае аб сваіх пачатках і з асаблівай адказнасцю выконвае свой абавязак перад сям’ёй, школай, грамадствам.

Віктар БІРУКОЎ.

Все новости

Другие статьи рубрики

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0.0/10 (0 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0 (from 0 votes)

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники


2 комментария на “ Міхаіл і Лілія Ананевічы з Абольцаў за выхаванне сына атрымалі падзяку Міністра ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь ”

  1. Казадоеу , 13 марта 2017 , 20:56

    За какой подвиг такие восхваления , что конкретно совершил?

    VA:F [1.9.22_1171]
    Rating: 0.0/5 (0 votes cast)
    VA:F [1.9.22_1171]
    Rating: 0 (from 0 votes)
  2. Виктор , 11 марта 2017 , 15:32

    Ну, наконец, земляки отличились в областном масштабе в хорошую сторону. Приятно ! Спасибо семье Ананевичей !

    VA:F [1.9.22_1171]
    Rating: 0.0/5 (0 votes cast)
    VA:F [1.9.22_1171]
    Rating: 0 (from 0 votes)

Написать комментарий

Вы должны войти в систему, чтобы оставить комментарий.

ПОИСК ПО САЙТУ

Всебелорусское народное собрание

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Март 2017
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Фев   Апр »
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031  

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене