Талачын сустракаў ветэранаў з Віцебска

18 апреля 2017 12:36

Наш раён наведалі ўдзельнікі клуба “Сяброўства” Першамайскай раённай арганізацыі ветэранаў. У яе радах тут налічваецца 550 чалавек. На працягу шасці гадоў кіруе арганізацыяй Аляксандр Уладзіміравіч Казлоў. У клубе вядзецца работа ў тым ліку і па актывізацыі вольнага часу пажылых людзей. Добрай традыцыяй сталі экскурсіі па малых і вялікіх гарадах Беларусі.

Талачын наведалі ўпершыню, былі прыемна ўражаны прыгажосцю і чысцінёй горада. У актавай зале раённага Цэнтра культуры і народнай творчасці іх цёпла вітала начальнік аддзела культуры, ідэалогіі і па справах моладзі райвыканкама Марына Сяргееўна Дудчанка. Яна пазнаёміла гасцей з гісторыяй нашага краю, расказала пра славутыя мясціны Талачыншчыны, аб дасягненнях раёна ў розных галінах вытворчасці і сельскай гаспадаркі, пра змены ў абліччы горада ў сувязі з правядзеннем абласнога фестывалю-кірмашу “Дажынкі-2015″.

З цікавасцю госці паглядзелі кінафільмы “Спрадвечная талака” і “Дажынкі-2015″ — работы кіраўніка кінастудыі “Летапіс” пры раённым Цэнтры культуры і народнай творчасці Дзмітрыя Іўчанкі пра мінулае і сённяшні дзень нашага краю.

Экскурсію па Свята-Пакроўскім манастыры правяла ігумення Анфіса, пазнаёміла з гісторыяй і ўнікальнасцю гэтага архітэктурнага помніка раёна, з сучаснай рэканструкцыяй тэрыторыі манастыра.

Прыемнае ўражанне ў віцебскіх ветэранаў засталося пасля наведвання новага будынка цэнтральнай раённай бібліятэкі. Госці пабывалі таксама ў раённым краязнаўчым музеі.

Пасля завяршэння візіту адбылася сяброўская сустрэча з удзельнікамі Талачынскага раённага клуба “Ветэран”. Для гасцей быў арганізаваны канцэрт з удзелам хору ветэранаў Талачыншчыны.

Алена СЕРАДА.

Все новости

Другие статьи рубрики

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0.0/10 (0 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0 (from 0 votes)

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники


2 комментария на “ Талачын сустракаў ветэранаў з Віцебска ”

  1. сельчанин , 20 апреля 2017 , 8:31

    Для Визбора, Окуджавы, Высоцкого, поэтов-шестидесятников и их поклонников культ мужественности был формой компенсации. Настоящая мужественность требовалась в быту, на работе, в реальном социальном пространстве. Люди не могли быть мужественными там, где было необходимо, вели себя нехрабро там, где требовалась настоящая храбрость. Альпинизм, походы — это уход от мира, замаскированная форма трусости. Удаленно быть отважным легко: штурмовать какие-то перевалы, два дня взбираться на какую-то гору… Но всегда следует помнить, что, например, небрутальный Мандельштам, в 33-м году прямо обращавшийся сами знаете к кому, в действительности был мужественнее потомков.

    VA:F [1.9.22_1171]
    Rating: 0.0/5 (0 votes cast)
    VA:F [1.9.22_1171]
    Rating: 0 (from 0 votes)
  2. Задунайский , 19 апреля 2017 , 20:28

    А где там на фото ветераны?

    VA:F [1.9.22_1171]
    Rating: 0.0/5 (0 votes cast)
    VA:F [1.9.22_1171]
    Rating: 0 (from 0 votes)

Написать комментарий

Вы должны войти в систему, чтобы оставить комментарий.

ПОИСК ПО САЙТУ

Всебелорусское народное собрание

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Апрель 2017
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Март   Май »
 12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене