Партрэт з Дошкі гонару: заслугі старэйшыны Людміла Талай правераны часам і ацэнены людзьмі

29 мая 2017 13:07

Старэйшынаю Багданаўкі, Пусек і Вялікіх Ліпнікаў Людміла Мікалаеўна Талай з’яўляецца ўжо 7 гадоў. Па выніках працы за 2016-ты занесена на раённую Дошку гонару.

Праца старэйшыны бясконцая і незаўважная, адны пытанні жыццезабеспячэння здымаюцца, з’яўляюцца іншыя: добраўпарадкаванне, стан дарог, вулічнае асвятленне… Таму выпадковы чалавек, які не жыве ў адпаведным населеным пункце, наўрад ці змог бы ацаніць эфектыўнасць гэтай працы. Затое цэняць яе людзі, для якіх стараецца, аддае свае сілы і час выбраны імі старэйшына.

— З’яўляючыся старэйшынаю і дэпутатам мясцовага Савета, вырашаю пытанні, з якімі звяртаецца насельніцтва, праз сельвыканкам або напрамую з адпаведнымі службамі (дарожная, жыллёва-камунальная, электрасеткі і інш.), — расказвае Людміла Мікалаеўна. — Бываю дома ў пажылых людзей, якім патрэбны ўвага і падтрымка, трымаю на кантролі тых, хто схільны да шкодных звычак і небяспечных паводзін. З апошнімі гутарым калі жартам, калі сур’ёзна, і ў цэлым знаходзім узаемапаразуменне. Нагрузка вялікая, энергіі і часу патрабуецца нямала, але я, напэўна, ужо і не ўяўляю, як магла б жыць па-іншаму, без гэтых сваіх грамадскіх абавязкаў. Гаварыла, што трэба выбраць каго-небудзь іншага, маладзейшага, больш энергічнага, але людзі і слухаць не хочуць, таксама прызвычаіліся да нашага добра наладжанага за доўгі час і таму эфектыўнага супрацоўніцтва.

Некаторыя чытачы газеты, магчыма, памятаюць, як два гады таму мы распавядалі пра дэпутацкую дзейнасць Людмілы Мікалаеўны. Цяпер хацелася б нагадаць адзін істотны момант з той нашай гутаркі: неабыякаваць да людскіх праблем і няздольнасць сядзець склаўшы рукі, пастаяннае жаданне дзейнасці былі ўласцівыя ёй заўсёды, яшчэ да выбрання старэйшынаю, менавіта таму і прапанавалі людзі яе кандыдатуру.

Актыўная жыццёвая пазіцыя заўважаецца і ў прафесійнай дзейнасці. Працуючы інструктарам-метадыстам коханаўскага спарткомплексу “Пульс”, Людміла Мікалаеўна прыкладае вялікія намаганні дзеля захавання яго матэрыяльна-тэхнічнай базы і прыцягнення наведвальнікаў, падтрымання ў насельніцтва цікаўнасці да спорту:

— Час цяпер няпросты, узровень матэрыяльнага дабрабыту людзей такі, што не кожны з лёгкасцю пойдзе ў трэнажорную залу ці ў аздараўленчую групу (фітнес), чалавек нярэдка лічыць кожную капейку і добра падумае, перш чым яе патраціць. Але пераацаніць каштоўнасць заняткаў спортам цяжка. Яны ўзбадзёрваюць, прыносяць добры настрой, выпрацоўваюць пазітыўныя адносіны да жыцця, людзям пасля траўмаў і некаторых захворванняў яны патрэбныя для рэабілітацыі, таму ідуць да нас хто сам, хто па запрашэнні сяброў, хто па маёй прапанове. Матэрыяльная база ў нас, як бы ні складана было з фінансаваннем, дастаткова багатая і разнастайная: ёсць трэнажоры, більярд, зімою працуе пракат канькоў, пасля інтэнсіўных заняткаў можна расслабіцца ў лазні. Увогуле, пры жаданні тут можна было б праводзіць нават абласныя спаборніцтвы, і на цяперашнім этапе адна з важных для нас задач — захаваць тыя рэсурсы, якія маем. Беражлівае абыходжанне з інвентаром, своечасовы яго  рамонт, падтрыманне парадку на тэрыторыі (у прыватнасці, збіраемся ўстанавіць шлагбаум, каб прадухіліць праезд тут аўтамабіляў) — усім гэтым аспектам дзейнасці ўдзяляем вялікую ўвагу.

Як аднаго з найбольш актыўных дэпутатаў і старэйшын характарызуе Людмілу Мікалаеўну старшыня сельвыканкама Барышаў М. Я., адзначае яе неабыякавасць, прынцыповасць, пазітыўны настрой, нацэленасць на стваральную працу. Словам, відавочна, што Людміле Мікалаеўне ўдалося знайсці сябе і раскрыць свае лепшыя асабовыя якасці як у працы, так і ў грамадскай дзейнасці, і гэта праверана часам і ацэнена людзьмі.

Сяргей АБРАМОВІЧ.

Все новости

Другие статьи рубрики

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0.0/10 (0 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0 (from 0 votes)

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники

Метки:



Написать комментарий

Вы должны войти в систему, чтобы оставить комментарий.

ПОИСК ПО САЙТУ

Всебелорусское народное собрание

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Май 2017
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Апр   Июнь »
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031  

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене