Талачынскае ПМС — дружны калектыў працавітых і творчых людзей

2 июня 2017 14:16

У лютым гэтага года Талачынскае прадпрыемства меліярацыйных сістэм адзначыла 45-годдзе. 1 лютага мы змясцілі прысвечаны гэтай падзеі артыкул, а цяпер, напярэдадні Дня меліяратара, сустрэліся з найбольш сталымі работнікамі ПМС, якія аддалі меліярацыі па некалькі дзясяткаў гадоў працоўнай біяграфіі і застаюцца вернымі свайму прызванню да сённяшняга дня.

Аўтаэлектрык Аляксандр Какошкін, машыніст дрэнаўкладчыка Аляксандр Хадневіч, загадчык гаража Уладзімір Навумаў,  трактарысты Аляксей Шалаханаў і Віктар Валентаў, галоўны механік Валянцін Рачонак, слесар Павел Шафранскі, вадзіцель Валерый Голубеў (на здымку — злева направа) захоўваюць і перадаюць маладзейшым работнікам лепшыя традыцыі прадпрыемства і лепшыя чалавечыя якасці: адказнасць, адданасць справе, любоў да працы, аптымізм, узаемапавагу і падтрымку.

Павел Ігнатавіч Шафранскі на прадпрыемства прыйшоў у 1980-м, 13 гадоў адпрацаваў на дрэнаўкладчыку (звычайна яго называюць ЭТЦ — рускамоўная абрэвіятура: экскаватор траншейный цепной). Пры норме 60 кіламетраў дрэнажу за сезон укладваў да 80-ці.

— Мае палі і цяпер сухія, езджу — бачу, працуе мой дрэнаж да сённяшняга дня, — адзначае ён з задуменнаю ўсмешкаю, не хвалячыся, а проста з настальгіяй успамінаючы былое. Хаця дрэнажныя трубы тады былі не суцэльныя пластыкавыя, а састыкаваныя адна з адною ганчарныя, і за такі доўгі час іх цэласнасць магла б парушыцца.

Уладзімір Іванавіч Навумаў таксама мае вялікі вопыт працы на дрэнаўкладчыку, і сёння разам з Паўлам Ігнатавічам яны дапамагаюць парадамі сваім маладым калегам (па спецыяльнасці машыніст ЭТЦ у нас, напэўна, нідзе і не вучаць, звычайна на гэтую машыну бяруць людзей з пасведчаннямі трактарыстаў ці экскаватаршчыкаў). А ў свой час яны самі вучыліся ў старэйшых калег, працуючы памочнікамі машыніста.

Нямала зроблена талачынскімі меліяратарамі дарог і вадаёмаў. Хаця галоўным клопатам у тыя даўнія часы з’яўлялася, канечне, увядзенне ў сельгасабарот забалочаных зямель. Было іх тады шмат, і на адным аб’екце людзі маглі працаваць па некалькі гадоў. Сёння ў дзейнасці прадпрыемства меліярацыйныя работы складаюць толькі 50 %, астатняе — разнастайныя пабочныя работы (на будоўлях, лініях газаправоду і электраперадачы і г. д.), у тым ліку і на тэрыторыі іншых раёнаў. А раней будні меліяратараў выглядалі па-іншаму.

— Жылі на палявых станах, у вагончыках, працавалі да позняга, а то і ў дзве змены, — прыгадвае Валянцін Уладзіміравіч.

— На кожным аб’екце — сталовая, — дадае штрых да апісання палявога быту меліяратараў Уладзімір Іванавіч. — Валейбольныя сеткі ўсюды, гулялі, спаборніцтвы праводзілі.

Спартыўнае жыццё было вельмі насычанае. Праводзіліся спаборніцтвы паміж вытворчымі ўчасткамі, гаражом і адміністрацыяй, выязджалі ў розныя гарады Савецкага Саюза, каманда ПМС прадстаўляла Віцебскую вобласць на спартакіядзе ў Маскве ў 1989 годзе. А ў 2013-м, калі пасля працяглага перыяду без значных спартыўных падзей Віцебскмеліявадгас правёў карпаратыўнае спартыўнае свята меліяратараў вобласці, каманда ПМС падтрымала спартыўную славу сваіх папярэднікаў, заняўшы ў спаборніцтвах першае месца.

Дзейнасць меліярацыйнага прадпрыемства немагчыма ўявіць без вынаходніцкай і рацыяналізатарскай работы.

— Раней мы называліся ПМК (перасовачная механізаваная калона), так што тут нават назва гаворыць сама за сябе: калі механізаваная, то без пастаяннага ўдасканалення механізмаў не абысціся. А цяпер, калі цяжка з фінансамі, вынаходлівасць і творчы погляд нашых людзей набываюць яшчэ і вялікае значэнне для эканоміі рэсурсаў, — расказвае галоўны механік. — Пастаянна нешта рэстаўруем, рамантуем, не апускаем рукі. Калі б апусцілі, то невядома, які лёс спасцігнуў бы прадпрыемства.

— Такарныя і зварачныя работы вядуцца кожны дзень: дзесьці штосьці наварыць, наплавіць, навайстрыць, — пацвярджаюць загадчык гаража і слесар.

Хаця аднымі толькі рэстаўрацыйнымі работамі не абыходзіцца. Паспяхова ажыццяўляецца ўдасканаленне разнастайных прылад і механізмаў, змяненне прынцыпаў іх функцыянавання. У мінулым годзе, напрыклад, рэалізаваны наступныя рацыяналізатарскія прапановы: аднаўленне каленчатай восі нацяжнога кола трактара МТЗ-1502 (аўтары прапановы — Уладзімір Доўгі і Сяргей Гамбалеўскі), удасканаленне механізму кіравання гідраразмеркавальнікам навясной сістэмы трактара МТЗ-1502 (Генадзь Пушкін), устаноўка дадатковага грунтазачэпа гусенічнай стужкі экскаватара ЭТЦ-203 (Сяргей Гамбалеўскі і Аляксандр Хадневіч), прымяненне апорнага роліка бульдозера Т-130 замест падтрымліваючага на бульдозеры Б-10МБ (Павел Шафранскі, Валерый Пушко, Яўген Кандрацьеў), удасканаленне механізма пад’ёму трубаўкладчыка экскаватара ЭТЦ-203 (Аляксандр Хадневіч і Аляксандр Пархуцкі).

Няма сумнення, што калектыву з такімі багатымі традыцыямі і здабыткамі па сілах многія задачы. Яго працавітыя і творчыя людзі з’яўляюцца дастойнымі пераемнікамі і захавальнікамі той спадчыны, якую перадалі ім папярэднікі і на базе якой яны імкнуцца, як бы ні цяжка гэта давалася ў сённяшніх умовах, дасягаць новых вынікаў.

Сяргей АБРАМОВІЧ.

НА ЗДЫМКУ: у глыбіні машыннага двара захоўваецца былая шыльда прадпрыемства. У цяперашні час тут устаноўлены каркас альтанкі, а работнікі прадпрыемства шукаюць ідэі, як далей абсталяваць гэты адметны куток.

Все новости

Другие статьи рубрики

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0.0/10 (0 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0 (from 0 votes)

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники

Метки:



Написать комментарий

Вы должны войти в систему, чтобы оставить комментарий.

ПОИСК ПО САЙТУ

Всебелорусское народное собрание

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Июнь 2017
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Май   Июль »
 1234
567891011
12131415161718
19202122232425
2627282930  

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене