Пацешная сустрэча: зайцы ў Коласаве — цікаўныя і смелыя, у Ільінцы — класічныя

25 июля 2017 11:28

Традыцыйна ў фальклоры і іншых відах творчасці заяц паўстае ў вобразе баязліўца, які толькі ўцякае, хаваецца і дрыжыць. Можа, так яно і ёсць, але ў ваколіцах вёскі Коласава гэтыя жывёлы яўна маюць іншы тэмперамент.

У мінулую нядзелю, едучы там па палявой дарозе на аўтамабілі з даволі шумным дызельным рухавіком, я сустрэў вялікага, памерам з добрага сабаку-дварнягу, зайца. Менавіта сустрэў: ён няспешна, спыняючыся і азіраючыся па баках, нібыта прагульваючыся, ішоў (сапраўды ішоў, толькі зрэдку падскокваючы) насустрач па абочыне.

Я затармазіў, не выключаючы рухавік, і дастаў фотаапарат. Заяц таксама спыніўся, паўзіраўся ў машыну і гэтак жа няспешна, з перапынкамі, стаў набліжацца да яе, перамясціўшыся пры гэтым на сярэдзіну дарогі. Праўда, за некалькі метраў усё ж павярнуў на абочыну і, калі я адчыніў дзверы, каб працягваць здымаць яго з вуліцы, а не з салона, шуснуў у кусты.

Цікава, што якраз каля таго месца, дзе ён знік з вачэй у зарасніках, хадзіў яшчэ адзін чалавек — мясцовы жыхар, які шукаў грыбы і якога, відаць, заяц не вельмі баяўся, калі пабег у яго бок. На маё здзіўленне такімі паводзінамі зайца чалавек абыякава паведаміў:

— Ай, я на іх увагі не звяртаю, і ніхто не звяртае, яны тут носяцца статкамі, і вялікія, і малыя.

Каб даць уяўленне аб тым, як доўга разглядаў заяц машыну, дастаткова сказаць, што я паспеў зрабіць дзясятак фотаздымкаў і запісаць амаль хвіліну відэа, крануцца і праехаць насустрач, зноў спыніцца і заглушыць рухавік.

У той жа дзень, бліжэй да вечара, я ўбачыў яшчэ аднаго зайца ў ваколіцах Ільінкі. Толькі паводзіў ён сябе ўжо “класічна”, у адпаведнасці з распаўсюджаным стэрэатыпам: вынырнуў з гушчару і, убачыўшы машыну, кінуўся назад.

Сяргей АБРАМОВІЧ.

Все новости

Другие статьи рубрики

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0.0/10 (0 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0 (from 0 votes)

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники

Метки:



Написать комментарий

Вы должны войти в систему, чтобы оставить комментарий.

ПОИСК ПО САЙТУ

Всебелорусское народное собрание

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Июль 2017
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Июнь   Авг »
 12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
31  

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене