Пачатак працоўнай дзейнасці: вучні Талачынскага раёна падчас летніх канікул займаліся рамонтам школ і шылі пасцельную бялізну

10 августа 2017 13:41

Упраўленнем па працы, занятасці і сацыяльнай абароне сёлета было выдзелена 20 тысяч рублёў на набыццё неабходнага матэрыялу для работы вучнёўскіх брыгад школ раёна. Такі від занятасці школьнікаў існуе не першы год і поўнасцю апраўдвае сябе.

У Коханаўскай, Славенскай, Забалацкай сярэдніх школах, талачынскай раённай гімназіі вучні займаліся рамонтам школ. На базе сярэдняй школы №2 дванаццаць дзяўчынак, найбольш актыўных удзельніц аб’яднанняў па інтарэсах раённага Цэнтра дзяцей і моладзі, пад кіраўніцтвам педагога дадатковай адукацыі Марыны Віктараўны Смаляк шылі пасцельную бялізну для Рацаўскага псіханеўралагічнага дома-інтэрната і аддзялення кругласутачнага прабывання Тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання.

Усе вучні, якія працавалі ў брыгадах, атрымалі працоўныя кніжкі, дзе па ўсіх правілах зроблены першыя запісы аб пачатку працоўнай дзейнасці. Дарэчы, школьніцы-швачкі ўжо атрымалі зарабатную плату з рахунка Фонда сацыяльнай абароны насельніцтва, яна саставіла 200 рублёў.

Алена СЕРАДА.

Все новости

Другие статьи рубрики

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0.0/10 (0 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0 (from 0 votes)

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники

Метки:



Написать комментарий

This blog is kept spam free by WP-SpamFree.

ПОИСК ПО САЙТУ

Год науки

Путешествуем по Синеокой

Проверь себя

Дар бесценный

В мире денег

Поможем церкви!

На благое дело

Наш календарь

Август 2017
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Июль    
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28293031  

Архив новостей