У Талачыне з творамі беларускага першадрукара можа пазнаёміцца кожны

24 августа 2017 15:53

Напэўна, няма ў Беларусі чалавека, якому невядома было б імя Францыска Скарыны. Таленавіты чалавек у многіх сферах дзейнасці, у сусветную гісторыю ён увайшоў перш за ўсё як беларускі першадрукар і асветнік. Толькі вось пазнаёміцца з яго творамі да пэўнага часу мог не кожны.

Цяпер жа гэта стала магчыма дзякуючы кнізе “Сусветная спадчына Францыска Скарыны”, якая нядаўна паступіла ў раённую бібліятэку. Выдадзена яна Беларускай энцыклапедыяй імя П.Броўкі і атрымала Гран-пры XIV  Міжнароднага конкурсу “Мастацтва кнігі” краін — удзельнікаў СНД і Гран-пры конкурсу II Міжнароднай кніжнай выставы-кірмаша Eurasion Book Fair 2017 у Астане.

У гэтай кнізе ўпершыню прадстаўлены ўсе 25 кніг Францыска Скарыны. Спадчына беларускага першадрукара сёння з’яўляецца нацыянальным здабыткам і захоўваецца ў кніжных і музейных зборах многіх краін свету — Беларусі, Расіі, Украіны, Германіі,  Даніі, Польшчы, Літвы, Вялікабрытаніі, Славеніі, Чэхіі, ЗША. Выданне багата ілюстравана і распавядае пра кожную кнігу Ф. Скарыны.

На выставе чытачы таксама могуць пазнаёміцца з кнігамі “Францыск Скарына на мовах народаў свету”, “Франциск Скорина. Жизнь и деятельность белорусского просветителя”, “Франциск Скорина — человек мира”.

Ирына ТРУХАНЁНАК,
бібліёграф Талачынскай ЦБС.

Все новости

Другие статьи рубрики

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0.0/10 (0 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: +1 (from 1 vote)

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники


Написать комментарий

Вы должны войти в систему, чтобы оставить комментарий.

ПОИСК ПО САЙТУ

Всебелорусское народное собрание

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Август 2017
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Июль   Сен »
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28293031  

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене