На “Белтрубпласце” асвойваюць новую прадукцыю і шукаюць шляхі эканамічнага росту

25 октября 2017 15:05

На Коханаўскім трубным заводзе “Белтрубпласт” у канцы верасня ўстаноўлена новая лінія па вытворчасці поліэтыленавых водаправодных труб дыяметрам да 1000 міліметраў. Гэта перспектыўны напрамак вытворчасці, таму што сёння, паводле слоў дырэктара прадпрыемства Чуркіна А. В., трубы такога дыяметра ніхто ў Беларусі не выпускае.

— У рэспубліцы ёсць аб’екты, якія маюць патрэбу ў такой прадукцыі, і мы спадзяёмся, што вытворчасць гэтай прадукцыі на працягу бліжэйшых гадоў стане для нас адною з крыніц стабільнага заробку, — дзеліцца кіраўнік прадпрыемства планамі і перспектывамі.

Асваенне новых рынкаў збыту — актуальная задача, бо сёння завод перажывае няпросты перыяд. З-за змяншэння попыту зніжаецца аб’ём вытворчасці поліэтыленавых труб, спад склаў 25%, даводзіцца скарачаць людзей (на сённяшні дзень у калектыве 230 чалавек, у той час як яшчэ ў пачатку года было 250). Вытворчасць металічных фітынгаў павялічылася на 11%, і гэта дазваляе захоўваць стабільнасць прадпрыемства.

— Адсутнасць росту — гэта нязвыклая для нас сітуацыя, — адзначае Аляксандр Васільевіч. — Але мы не губляем упэўненасці ў сваіх сілах і не спыняем пошукі новых рашэнняў, накіраваных на аднаўленне страчаных пазіцый і забеспячэнне эканамічнага росту.

Дарэчы, нягледзячы на зніжэнне паказчыкаў аб’ёмаў вытворчасці труб, зарплата не змяншаецца, а за кошт скарачэння штату нават расце: з пачатку года ў сярэднім па прадпрыемстве яна склала 704 рублі, што на 11% больш, чым у 2016-м, а ў жніўні рост падымаўся да 19% (у параўнанні са жніўнем мінулага года), пры гэтым сярэдняя зарплата складала 834 рублі.

За 8 месяцаў бягучага года на 41% вырас экспарт. Прадукцыя адгружаецца ў Аўстрыю, Кітай, Украіну. Згорнута вытворчасць ротафармаваных вырабаў, на змену гэтай тэхналогіі (цвёрды поліэтылен засыпаецца ў форму, якая пасля награецца і круціцца ў плавільнай камеры) прыйшло ліццё: да трох ліццёвых машын, якія ўжо былі на прадпрыемстве, сёлета дадалася яшчэ адна.

Прадпрыемства крочыць у нагу з тэхнічным прагрэсам і, канечне ж, з рынкам — жыва рэагуючы на яго патрабаванні, аператыўна перастройваючыся, змяняючы падыходы да справы ў адпаведнасці з тым, як змяняюцца патрабаванні спажыўцоў прадукцыі.

Сяргей АБРАМОВІЧ.

Все новости

Другие статьи рубрики

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0.0/10 (0 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0 (from 0 votes)

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники

Метки:



Один комментарий на “ На “Белтрубпласце” асвойваюць новую прадукцыю і шукаюць шляхі эканамічнага росту ”

  1. сельчанин , 29 октября 2017 , 17:07

    Уровень зарплаты должен быть такой, что бы перекрыть БАЗОВЫЕ потребности гражданина.

    VA:F [1.9.22_1171]
    Rating: 0.0/5 (0 votes cast)
    VA:F [1.9.22_1171]
    Rating: 0 (from 0 votes)

Написать комментарий

Вы должны войти в систему, чтобы оставить комментарий.

ПОИСК ПО САЙТУ

Всебелорусское народное собрание

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Октябрь 2017
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Сен   Ноя »
 1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031  

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене