На экскурсію ў лес — не выходзячы з Талачынскай раённай гімназіі

7 декабря 2017 14:02

Куток лясной беларускай прыроды створаны ў раённай гімназіі. Ён размясціўся ў холе каля кабінетаў, у якіх праходзяць урокі гісторыі Беларусі і геаграфіі.

— Гэта спадчына Навінкаўскай базавай школы, — расказаў дырэктар гімназіі Завадскі У. М. — Калі ў працэсе яе расфарміравання паўстала пытанне, куды дзець такія каштоўныя экспанаты, як чучалы зубра, ваўка, касулі і іншых жывёл, то Наталля Аляксандраўна (дырэктар школы Ганчарова Н. А.заўв. рэд.) паведаміла, што самым прымальным варыянтам лічыць гімназію. Спачатку жывёлы захоўваліся ў нас у майстэрнях для працоўнага навучання, пакуль мы рыхтавалі вітрыну для іх (дапамог у гэтай справе райвыканкам).

Працэс зацягнуўся на этапе афармлення сцяны. На ёй — выява лесу, і, калі глядзець на адлегласці, то пейзаж выглядае даволі праўдападобным, выклікае адчуванне прасторы, нібыта сапраўды там не сцяна, а лес. Аршанская фірма, у якой мы заказвалі гэтую выяву, доўга не магла надрукаваць яе, бо фотаздымак пры расцягванні да такога вялікага фармату страчваў якасць, распадаўся на пікселі (квадрацікі). У нейкі момант фірма нават гатова была адмовіцца ад выканання нашага заказу, але ў рэшце рэшт усё ж ім удалося знайсці эфектыўнае тэхнічнае рашэнне. Падлогу мы засцялілі мохам, паставілі елку, хвою, бярозку.

Цяпер гэтая частка будынка гімназіі стала вельмі папулярнаю, асаблі-ва сярод малодшых дзяцей, усім цікава паглядзець на насельнікаў беларускага лесу.

Запісаў Сяргей АБРАМОВІЧ.

Все новости

Другие статьи рубрики

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0.0/10 (0 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0 (from 0 votes)

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники

Метки:



Написать комментарий

This blog is kept spam free by WP-SpamFree.

ПОИСК ПО САЙТУ

Год малой родины

75-летие Победы

Прямые линии

Славянский базар в Витебске

Компьютеры, телефоны

Ритуальные услуги

Мисс Беларусь 2020

Дар бесценный

В мире денег

Поможем церкви!

На благое дело

Наш календарь

Декабрь 2017
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Ноя   Янв »
 123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031

Архив новостей