Гутаркі з канадцамі, самаробныя газеты і паспяховая будучыня талачынскіх школьнікаў

23 апреля 2018 14:20

Без замежных моў сёння немагчыма ўявіць не толькі прафесійную дзейнасць палітыка, бізнесмена, навукоўца, але нават і штодзённае жыццё звычайнага радавога грамадзяніна, упэўнена настаўніца англійскай мовы СШ №2 Алена Юхновіч (на здымку — у заднім радзе). І гэта пацвярджаюць яе вучні, прычым не на словах, а на справе, уласным прыкладам.

— Дзеці, якім даводзілася бываць з бацькамі на адпачынку за мяжой, расказвалі, што маглі там пры патрэбе задаць на англійскай мове нейкае пытанне і атрымаць на яго адказ, тлумачэнне, — гаворыць Алена Васільеўна. — Канечне, выязджаць у іншыя краіны даводзіцца не кожнаму, але многія шукаюць разнастайную інфармацыю ў інтэрнэце, і часам яна бывае даступная толькі ў нейкай крыніцы на замежнай мове. Здараецца, што ў інструкцыі да якога-небудзь імпартнага прыстасавання адсутнічае тэкст на нашых дзяржаўных мовах.

— Нам і нашым сябрам даводзілася гутарыць па “Скайпе” і перапісвацца з канадскімі школьнікамі і студэнтамі, распавядаць пра сваё школьнае жыццё і цікавіцца асаблівасцямі навучальнага працэсу ў іх, — дзеляцца вопытам Іван Ягораў і Дзяніс Мясаедаў.

— Такія зносіны, — каменціруе настаўніца, — дапамагаюць узбагаціць круга-гляд, папоўніць веды пра іншыя краіны, а таксама і ўдасканаліць сваю англійскую мову, бо той яе варыянт, які мы вывучаем у школе, больш літаратурны, мастацкі, а жывая гаворка насычана нязвыклымі, часам незразумелымі словамі і словаформамі.

Тры гады таму выхаванцы Алены Васільеўны пачалі выпускаць англамоўную газету ў рамках штогадовага фестывалю міжкультурных камунікацый, у якім удзельнічаюць установы адукацыі раёна. Газета заўсёды прысвячаецца нейкай адной тэме і мае кожны раз новую назву. Яе неабходна прэзентаваць на сцэне ў вуснай форме з выкарыстаннем электроннага варыянту на мультымедыяпраектары. Першы выпуск быў прысвечаны 70-й гадавіне Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. У ім, напрыклад, Дзяніс Мясаедаў расказаў пра свайго прадзеда, які загінуў у 1945 годзе пад Кёнігсбергам. Тэкст публікацыі суправаджаецца фотаздымкамі сямейнай рэліквіі — франтавых лістоў прадзеда.

— Дзяніс у той час быў шасцікласнікам, і ўзровень яго ведаў не дазваляў яму расказаць па-англійску ўсё, што ён хацеў, таму тэкст пісала іншая вучаніца, — удакладняе настаўніца.

Другі выпуск газеты прысвечаны ўчарашняму, сённяшняму і заўтрашняму дню роднай школы: аўтары расказалі па-англійску, якой была школа раней, у апошнія гады перад капітальным рамонтам, якой стала цяпер, і якой яны хацелі б бачыць яе ў будучыні. А сёлета тэмаю выпуску стала навукова-даследчыцкая дзейнасць навучэнцаў школы (школьнае навуковае таварыства, штогадовая навукова-практычная канферэнцыя і г. д.).

Вучні 9 і 11 класаў Іван Ягораў, Максім Мальцаў, Дзяніс Мясаедаў (задні рад здымка), Марыя Аўсюк, Караліна Ігнатовіч, Валерыя Рыжыкава (пярэдні рад, трымаюць выпускі газет) збіраюцца звязаць сваю прафесійную будучыню хто з філалогіяй, хто з медыцынскай сферай, хто з інжынернай. І таму нядзіўна, што англійская мова ўспрымаецца імі як адзін з найбольш любімых і важных прадметаў. Заслуга ў гэтым належыць і педагогу, які здолеў зацікавіць і захапіць сваіх выхаванцаў, і самому жыццю, якое ставіць нас у такія рэаліі, што без ведання замежных моў усё больш складана ўявіць сабе сваю паспяховую будучыню.

Сяргей АБРАМОВІЧ.

Все новости

Другие статьи рубрики

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0.0/10 (0 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0 (from 0 votes)

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники

Метки:



Написать комментарий

Вы должны войти в систему, чтобы оставить комментарий.

ПОИСК ПО САЙТУ

Всебелорусское народное собрание

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Апрель 2018
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Март   Май »
 1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
30  

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене