Яна Бараноўская аб’ядноўвае вакол сябе энтузіястаў

26 апреля 2018 14:00

Дырэктарам Варанцэвіцкага сельскага Дома культуры Яна Бараноўская працуе з кастрычніка 2017 года. Шлях да гэтай прафесіі пачаўся яшчэ ў дзяцінстве, калі яна прыходзіла сюды з маці Людмілай Леанідаўнай, актыўнай удзельніцай мастацкай самадзейнасці. Дзяўчынка з цікавасцю  назірала, як іх суседзі і аднавяскоўцы на вачах ператвараліся ў сапраўдных артыстаў, і гэта вельмі заінтрыгоўвала дзяўчынку.

Па добрай традыцыі святы і мерапрыемствы ў Варанцэвіцкай сярэдняй школе праводзіліся сумесна з сельскім Домам культуры і бібліятэкай. Атмасфера творчасці, якая панавала тут, была дзяўчынцы па душы. З цягам часу яна стала адной з самых актыўных удзельніц мастацкай самадзейнасці ў школе і Доме культуры.

Пасля заканчэння школы вучылася ў Аршанскім механіка-эканамічным каледжы. Заставацца жыць і працаваць у горадзе не захацела. Сустрэўшыся з будучым мужам, Яна ўгаварыла яго пераехаць у родныя Варанцэвічы. Тут ёй параілі паспрабаваць сябе ў ролі мастацкага кіраўніка  сельскага Дома культуры, а праз два гады яна яго ўзначаліла. Асвойваць прафесію мудрымі парадамі дапамагалі вопытныя калегі, метадычную дапамогу аказвалі метадысты раённага Цэнтра культуры і народнай творчасці.

Яна валодае выдатнымі арганізатарскімі здольнасцямі. Ёй пад сілу падрыхтаваць і правесці любое мерапрыемства ў сценах Дома культуры або па-за імі. Так склалася, што на даны момант ва ўстанове няма мастацкага кіраўніка. Нягледзячы на гэта Яна спраўляецца пры нязменнай дапамозе актыўных удзельнікаў аматарскіх аб’яднанняў. Раскажам пра іх больш падрабязна.

Ніводзін кірмаш у раённым цэнтры не абыходзіцца без знакамітых “Пачастункаў з Варанцэвіч”. Напэўна, многім давялося паспрабаваць нацыянальныя стравы, прадстаўленыя ўдзельнікамі народнага клуба беларускай кухні пад кіраўніцтвам Вольгі Уладзіміраўны Бярозкінай. У рэпертуары дзіцячага і дарослага тэатраў мініяцюр — невялікія п’есы на актуальныя тэмы сучаснага жыцця. Дарослы фальклорны калектыў “Жывіца” прадстаўляе ўвазе гледачоў народныя песні, танцы, абрады, якія бытавалі на Талачыншчыне. З задавальненнем развучваюць розныя танцы дзеці на занятках харэаграфічнага калектыву “Паскакухі”. У гэтым годзе аматарскае аб’яднанне дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва “Умелыя рукі” паставіла перад сабой задачу асвоіць разнастайныя тэхнікі сувеніраў, цацак, іншых вырабаў.

Удзельнікі мастацкай самадзейнасці Варанцэвіцкага сельскага Дома культуры  — людзі з агеньчыкам у душы нягледзячы на ўзрост, сапраўдныя творцы. Гэта Ірына Францаўна Грыгор’ева, Ірына Іванаўна Хмялеўская, Ірына Сяргееўна Панамарова, Людміла Леанідаўна Бараноўская і іншыя.

Умее Яна сабраць вакол сябе энтузіястаў і аднадумцаў,  зацікавіць новымі творчымі ідэямі. Дзеці, як правіла, найбольш актыўныя ўдзельнікі аб’яднанняў. Прыехаўшы на школьным аўтобусе з Жукнева і зрабіўшы ўрокі, яны спяшаюцца ў Дом культуры. Ведаюць, тут будзе нешта цікавае і новае, самі ўносяць прапановы.

Наведваюць установу культуры 10 — 12 дзяцей ад сямі да чатырнаццаці гадоў. Самыя актыўныя — Даша і Карына Васкоўскія, Даша Фадзеенка, Яна і Рустам Шастаковы, Дзіма Лысянкоў, Аня Кастрыца, Ліза Фядковіч, Настасся Андрэйчык, Ірына Саян і іншыя. Падчас канікулаў да бабулі з горада прыязджае Юля Болбас, якая ахвотна прымае ўдзел у конкурсах і канцэртах. Падтрымлівае цесную сувязь Яна з юнакамі і дзяўчатамі, якія ўжо закончылі школу і пайшлі вучыцца далей. У Доме культуры назіраецца яўнае ажыўленне, калі прыязджаюць на выхадныя або канікулы  Даша і Аляксандр  Шарснёвы, Юля Лысянкова, Антон Шастакоў.

У спадчыну ад варанцэвіцкай школы перайшоў музей этнаграфіі “Беларуская хатка”. Над стварэненем яго шмат гадоў старанна працавалі вучні і настаўнікі Варанцэвіцкай сярэдняй школы пад  кіраўніцтвам дырэктара  Ніны Рыгораўны Хмялёвай. Цяпер пабываць у “Беларускай хатцы” можна будзе ў будынку Дома культуры. Дырэктар запэўніла, што ўсе экспанаты будуць захаваныя і зоймуць сваё належнае месца ў асобным кабінеце.

У планах сельскага Дома культуры — далейшае развіццё, пошук новых цікавых форм работы, прыцягненне сяльчан да самадзейнай творчасці, абнаўленне рэпертуару.

Алена СЕРАДА.

Все новости

Другие статьи рубрики

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0.0/10 (0 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0 (from 0 votes)

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники


Написать комментарий

Вы должны войти в систему, чтобы оставить комментарий.

ПОИСК ПО САЙТУ

Всебелорусское народное собрание

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Апрель 2018
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Март   Май »
 1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
30  

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене