У Талачыне прайшла сустрэча, прымеркаваная да 100-годдзя Міхаіла Савіцкага

18 февраля 2022 23:23

Сёння нашаму славутаму земляку, ураджэнцу вёскі Звянячы, мастаку Міхаілу Савіцкаму споўнілася б 100 гадоў. З гэтай нагоды ў Талачынскім гісторыка-краязнаўчым музеі адбылася сустрэча, прысвечаная памяці творцы. Удзельнікамі яе сталі прадстаўнікі райвыканкама, прафсаюзных структур і грамадскіх арганізацый, устаноў адукацыі і культуры, прадпрыемстваў.

Адкрываючы сустрэчу, начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Алена Валевіч нагадала, што вялікі ўклад Міхаіла Савіцкага ў мастацтва адзначаны высокімі ганаровымі званнямі і ўзнагародамі, і выказала ўпэўненасць, што цікавыя факты яго біяграфіі нікога з прысутных не пакінуць абыякавымі, тым больш цяпер, у Год гістарычнай памяці.

Дырэктар музея Ірына Пікулік, якой у свой час некалькі разоў выпала сустрэцца з Міхаілам Савіцкім, вельмі жыва і выразна расказала прысутным пра найбольш яскравыя і трагічныя падзеі з жыцця мастака (перажыў і данёс да нас праз свае палотны жахі вайны і фашысцкіх канцлагераў), пра адлюстраванне гэтых падзей у яго творчасці.

Завяршылася мерапрыемства дэманстрацыяй відэасюжэтаў, якія ўводзяць гледача ў свет творчасці Міхаіла Савіцкага.

Некаторыя іншыя падрабязнасці сустрэчы — у адным з бліжэйшых нумароў газеты.

Сяргей АБРАМОВІЧ.

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0.0/10 (0 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0 (from 0 votes)

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники

Метки:



.

ПОИСК ПО САЙТУ

Всебелорусское народное собрание

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Февраль 2022
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Янв   Март »
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28  

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене