Сёння — Сусветны дзень тэатра. Віншуем талачынскіх артыстаў!

27 марта 2024 10:06

Сёння — Сусветны дзень тэатра. Тэатральнае мастацтва выконвае і забаўляльную, і выхаваўчую функцыі. На сайце Міжнароднага інстытута тэатра паведамляецца, што адною з мэт стваральнікаў гэтай арганізацыі, заснаванай у 1948 годзе, з’яўляецца прыцягненне выканальніцкіх мастацтваў да справы міру і ўзаемапаразумення.

У 1920 годзе ў Талачыне пры хаце-чытальні створаны аматарскі тэатр, які пазней парацягваў дзейнасць пры раённым Доме культуры, а сёння з’яўляецца калектывам раённага Цэнтра культуры і народнай творчасці — такім чынам, яго біяграфія налічвае ўжо 104 гады. За гэты час калектывам пастаўлены дзясяткі спектакляў на беларускай і рускай мовах. Значнае месца ў рэпертуары займаюць творы на тэму Вялікай Айчыннай вайны, ёсць і камедыі, і пастаноўкі, якія прымушаюць задумацца над філасофскімі пытаннямі.

У 1971 годзе тэатр атрымаў званне народнага і з таго часу зноў і зноў яго пацвярджае.

З 1979 года рэжысёрам калектыву з’яўляецца Святлана Васільева. Пра дваіх удзельнікаў трупы (Уладзіміра Чаплянка і Аляксандра Чурылава) мы распавядалі, з іншымі яшчэ пазнаёмім сваіх чытачоў.

У цяперашні час калектыў рыхтуецца да прэм’еры — «Ты помнишь, Алёша…» паводле Аляксея Дударава.

Віншуем калектыў са святам, жадаем новых творчых здабыткаў і шмат удзячных гледачоў.

НА ЗДЫМКУ: рэжысёр і артысты талачынскага тэатра ў дзень прэм’еры спектакля «Сказ про Федота-стрельца, удалого молодца» паводле Леаніда Філатава, 2022 год.

Все новости

Другие статьи рубрики

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0.0/10 (0 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0 (from 0 votes)

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники


.

ПОИСК ПО САЙТУ

Всебелорусское народное собрание

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Март 2024
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Фев   Апр »
 123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене