На трасе М1 — новы аб’ект

26 мая 2015 13:18

Два тыдні таму на трасе М1 каля вёскі Малое Высокае прыняло першых кліентаў прыдарожнае кафэ з вясёлаю назваю “Ёлкі-палкі”. Пакуль што ў меню толькі шашлык і напоі, але ў перспектыве, пасля таго, як будзе даведзена да ладу кухня (шашлыкі гатуюцца на дварэ), асартымент пашырыцца.

Больш за тое, як паведамілі ўладальнікі кафэ Андрэй Зезюлевіч і Вадзім Грудзіна, адным толькі пунктам харчавання гэты аб’ект прыдарожнага сэрвісу не абмяжуецца. У планах — будаўніцтва лазні і шынамантажнай майстэрні, адпаведныя работы ўжо вядуцца.

— Ну а пакуль мы ўсім гэтым займаемся, трэба выкарыстоўваць магчымасць атрымання хоць якой выручкі, так што, абуладкаваўшы памяшканне і добраўпарадкаваўшы тэрыторыю, адчыніліся, няхай хоць колькі кліентаў заедзе перакусіць.

Нягледзячы на тое, што на аб’екце будзе праводзіцца яшчэ нямала будаўнічых работ, з дарогі і з боку стаянкі ён выглядае поўнасцю добраўпарадкаваным. Даведзены да ладу і інтэр’ер, у памяшканні поўны парадак, абжыта і ўтульна, пахі будаўніча-аддзелачных матэрыялаў саступілі месца кулінарным. Відаць, што перш чым запрашаць кліентаў, гаспадары зрабілі ўсё, каб яны не адчувалі сябе ў палявых умовах.

Будаўніцтва кафэ, па словах Андрэя Зезюлевіча, пачалося год таму, прыкладна ў такі самы час, у маі, закладвалі падмурак. Наперадзе яшчэ вялікая праца, але пачатак зроблены ўдала, усё астатняе — гэта ўжо развіццё і ўдасканаленне.

Сяргей АБРАМОВІЧ.

Все новости

Другие статьи рубрики

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0.0/10 (0 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: +1 (from 1 vote)

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники

Метки:



Написать комментарий

Вы должны войти в систему, чтобы оставить комментарий.

ПОИСК ПО САЙТУ

Всебелорусское народное собрание

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Май 2015
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Апр   Июнь »
 123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене